Міністэрства адукацыі ўзнагародзіла лепшых прадстаўнікоў галіны
03.03.2022
На калегіі Міністэрства адукацыі былі падведзены вынікі ведамства за 2021 год і абмяркаваны задачы на 2022 год.
Па выніках работы сістэмы адукацыі за 2021 год узнагароджаны:
Граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і пераходзячым сімвалам якасці ”Лепшы ў адукацыі“
1. У намінацыі ”Лепшае структурнае падраздзяленне абласнога (Мінскага гарадскога) выканаўчага камітэта, якое ажыццяўляе дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы адукацыі“
Галоўнае ўпраўленне па адукацыі Магілёўскага аблвыканкама
2. У намінацыі ”Лепшае структурнае падраздзяленне мясцовага выканаўчага і распарадчага органа, якое ажыццяўляе дзяржаўна-ўладныя паўнамоцтвы ў сферы адукацыі“
упраўленне па адукацыі адміністрацыі Маскоўскага раёна г.Мінска
3. У намінацыі ”Лепшая ўстанова дашкольнай адукацыі“
калектыў дзяржаўнай установы адукацыі ”Яслі-сад № 110 г.Віцебска“
4. У намінацыі ”Лепшая ўстанова агульнай сярэдняй адукацыі, якая размешчана ў гарадской мясцовасці“
калектыў дзяржаўнай установы адукацыі ”Гімназія № 14 г.Гомеля“
5. У намінацыі ”Лепшая ўстанова агульнай сярэдняй адукацыі, якая размешчана ў сельскай мясцовасці“
калектыў дзяржаўнай установы адукацыі ”Жамчужненская сярэдняя школа“ Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці
6. У намінацыі ”Лепшая ўстанова спецыяльнай адукацыі“
калектыў дзяржаўнай установы адукацыі ”Слуцкі раённы цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі“
7. У намінацыі ”За выніковую работу па забеспячэнні якасці атрымання дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі“
калектыў дзяржаўнай установы адукацыі ”Светлагорскі эколага-біялагічны цэнтр дзяцей і моладзі“
8. У намінацыі ”За лепшую работу па забеспячэнні якасці падрыхтоўкі кадраў з сярэдняй спецыяльнай адукацыяй у адпаведнасці з запатрабаваннямі арганізацый“
калектыў установы адукацыі ”Віцебскі дзяржаўны тэхнічны каледж“
9. У намінацыі ”За лепшую работу па забеспячэнні якасці падрыхтоўкі кадраў з прафесіянальна-тэхнічнай адукацыяй у адпаведнасці з запатрабаваннямі арганізацый“
калектыў установы адукацыі ”Гродзенскі дзяржаўны прафесіянальны тэхналагічны каледж“
10. У намінацыі ”За эфектыўную работу па падрыхтоўцы спецыялістаў для эканомікі і сацыяльнай сферы“
калектыў установы адукацыі ”Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.А.Куляшова“
11. У намінацыі ”За дасягненні ў развіцці навуковай і навукова-тэхнічнай дзейнасці“
калектыў Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта
12. У намінацыі ”За значны ўклад у рэалізацыю дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі“
Гродзенскі абласны выканаўчы камітэт.
Віншуем усіх з узнагародамі і жадаем прадстаўнікам педагагічнай грамадскасці
новых поспехаў і высокіх дасягненняў!