Як працуе беларускамоўная школа ў Гродзенскiм раёне?
21.02.2022
Квасоўская школа мае цікавую традыцыю: кожнаму прадмету адводзіцца асобны тыдзень.
Нягледзячы на раўнапраўе дзяржаўных моў, беларускія школьнікі часцей за ўсё грызуць граніт навукі на больш папулярнай рускай мове. У Гродзенскім раёне ў дзвюх сярэдніх школах заняткі праводзяцца на беларускай мове. Напярэдадні Міжнароднага дня роднай мовы карэспандэнт «Перспектывы» наведала адну з іх – Квасоўскую СШ.
Па словах намесніка дырэктара Марыі Турэвіч, школа з’яўляецца беларускамоўнай з моманту заснавання ў 1925 годзе. Настаўніцкі калектыў у школе сталы, таму кожны з павагай адносіцца да моўнай асаблівасці вучэбнай установы. А некаторыя настаўнікі нават вучыліся ў Квасоўцы.
Калі ў звычайных школах ёсць дзеці, якія не маюць жадання наведвацца нават на ўрокі беларускай мовы і літаратуры, то ў Квасоўцы такіх пытанняў увогуле не ўзнікае. Не толькі на занятках, але і на перапынках я чула беларускую мову.
Настаўніца беларускай мовы Наталля Цыбульская ходзіць у Квасоўскую школу ўжо 40 гадоў: спачатку яна тут вучылася, а зараз вучыць. Наталля Чаславаўна кажа, што калі ў першым класе дзеці нават не ведаюць, што такое «чырвоны аловак», то ўжо ў сярэдняй школе яны валодаюць беларускай на такім узроўні, як і рускай.
Сустрэчы выпускнікоў у школе праводзяцца штогод, і шмат былых вучняў удзячны менавіта за тое, што беларуская мова стала для іх сапраўды роднай.
Ці ўзнікае ў навучэнцаў моўны бар’ер у рэальным жыцці? Марыя Іосіфаўна кажа, што дзяцей рыхтуюць і да гэтага. Напрыклад, калі тэрміны на розных мовах кардынальна адрозніваюцца, настаўнікі папярэджваюць вучняў. Таму выпускнікі школы пішуць цэнтралізаванае тэсціраванне як на беларускай, так і на рускай мовах.
Квасоўская школа мае цікавую традыцыю: кожнаму прадмету адводзіцца асобны тыдзень, на якім вучняў чакае шмат цікавых мерапрыемстваў. А школьны тыдзень філалогіі супадае з Міжнародным днём роднай мовы.
У гэты час настаўнікі ў школе на відным месцы прымацоўваюць прымаўкі, прыказкі і скарагаворкі. Вучань, які раскажа на памяць дзясятак іх, атрымае сертыфікат на дзясятку. Гэтай адзнакай можна паправіць атрыманую на працягу чвэрці нездавальняючую адзнаку.
Мінулы год падараваў і новы конкурс: кожны клас перакладае папулярную песню на беларускую мову і спявае яе. Якое ж свята без спеваў?
Таксама існуе шмат рэчаў, якія цікава называюцца на беларускай мове. Настаўнікі рыхтуюць іх і накіроўваюцца ў класы. Калі вучань правільна называе нейкі прадмет, ён атрымлівае смачны падарунак. А ўсе супрацоўнікі школы разам з вучнямі ўдзельнічаюць ва ўсебеларускай дыктоўцы. Дарослыя, хто атрымаў добрую адзнаку, прэміруюцца.
…Дзясятая гадзіна раніцы. На калідоры пуста: ідуць заняткі. Ёсць час разгледзець тую прыгажосць, якой нават сталічныя школьнікі пазайздросцілі б. Сучасны рамонт, мульціборды, зручныя парты – мара школьніка! І гэта я яшчэ не кажу пра сталоўку, дзе ежа гатуецца з лепшых прадуктаў. Напрыклад, гародніну школе пастаўляе ВК ім. В.І. КРЭМКО. Харчаванне для дзяцей тут бясплатнае.
Зараз у Квасоўскай школе 159 навучэнцаў. Настаўнікі дапамагаюць ім не толькі набываць веды, але і станавіцца паўнапраўнымі грамадзянамі нашай краіны. Дзеці адчуваюць сябе тут як дома. І вельмі важна тое, што ўсе стараюцца размаўляць на беларускай мове.

Источник: https://grodnonews.by