Вярнуліся з перамогай
18.01.2022
Завяршыўся трэці (абласны) этап рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах, які працягваўся тыдзень.
Восем вучняў устаноў адукацыі Гродзенскага раёна вярнуліся з перамогай.
Дыпломы першай ступені заваявалі:
Пералайка Андрэй, вучань 10 класа Абухаўскай СШ (настаўнік Давідовіч Таццяна Анатольеўна) – па інфарматыцы,
Савіцкая Лізавета, вучаніца 11 класа Капцёўскай СШ (настаўнік Астапчык Таццяна Станіславаўна) – па нямецкай мове;
дыплом другой ступені атрымаў:
Плаховіч Кіріл, вучань 10 класа СШ № 2 г.Скідзеля (настаўнік (Нікалаеў Пётр Паўлавіч) – па геаграфіі;
дыпломы трэцяй ступені атрымалі:
Махнач Марыя, вучаніца 11 класа Гожскай СШ (настаўнік Бяржынская Ніна Лявонцьеўна) – па матэматыцы,
Ус Аляксндра, вучаніца 9 класа СШ № 1 г.Скідзеля (настаўнік Чаркес Наталля Іванаўна) – па прадметах “Руская мова” і “Руская літаратура”,
Анзэльм Уладзімір, вучань 10 класа Раціцкай СШ (настаўнік Валюсь Марыя Іосіфаўна) – па нямецкай мове,
Казлова Валерыя, вучаніца 11 класа Абухаўскай СШ (настаўнік Станкевіч Таццяна Уладзіміраўна) – па вучэбных прадметах “Сусветная гісторыя” і “Гісторыя Беларусі”,
Бакун Валерыя, вучаніца 11 класа СШ № 2 г.Скідзеля (настаўнік Ражко Веаслаў Рамуальдавіч) – па прадмеце “Фізічная культура і здароўе”.
Дарэчы, вучні Пералайка Андрэй, Савіцкая Лізавета і Плаховіч Кіріл другі год запар прывозяць дыпломы з абласной алімпіяды.
Вучні-дыпламанты першай і другой ступені стануць удзельнікамі заключнага этапу рэспубліканскай алімпіяды, які адбудзецца ў сакавіку 2022 года.
Віншкем пераможцаў і іх настаўнікаў!!!
Источник: https://grodroo.by