РУС БЕЛ ENG 中文

Ва ўстанове адукацыі “Яслі-сад № 110 г.Гродна” адбылося адно з самых таямнічых і вясёлых свят – Каляды. Выхаванцы з задавальненнем паўдзельнічалі ў фальклорным свяце “Ой, ладачкi-ладкi, надышлі Калядкі”.

14.01.2022

 

У музычнай зале гасцей сустракалі Гаспадар з Гаспадыняй. Гаспадыня прыбрала ў хаце і прынялася звіваць ніткі ў клубочкі. Гэта першае павер’е, якое абяцае гаспадарам добры ўраджай бульбы.

Гаспадар расказаў выхаванцам аб іншых павер’ях на час каляд: сад абвязаць невымашчанай саломай – да добрага ўраджаю садавіны, галінкі дуба ўтыкаць у вокны  на шчодрую куццю – да моцнай і здаровай, як дуб, гаспадаркі. Гаспадар пачаставаў куццёй мароз, каб не замерзлі палеткі.

Больш за ўсё маленькіх гледачоў уразіла, што на свята ўсцілалі стол сенам, а затым засцілалі яго абрусам. Выцягнуўшы з-пад абруса саломіну, прадказвалі, якім будзе год. Калі саломіна доўгая і прамая – год чакаецца добры!

Каляды – даўняе народнае свята нашых продкаў. Калядныя святы прыносілі радасць у кожную хату, іх чакалі, да іх рыхтаваліся. Фальклорныя святы, якія адзначаюцца ў дзіцячым садку, спрыяюць далучэнню дзяцей да нацыянальнай культуры, знаёмяць выхаванцаў з беларускай культурай, бытам, традыцыямі.

Источник: https://ddu110grodno.schools.by

поделиться в: