КАРПЕНКА Ў НОВЫМ СТАТУСЕ ГЛАВЫ ЦВК НАМЕРАЕНЫ ЗАХАВАЦЬ АДКРЫТАСЦЬ І ПУБЛІЧНАСЦЬ
14.12.202113 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ігар Карпенка, назначаны старшынёй цантральнай камісіі па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў, мае намер на новай пасадзе захаваць той жа стыль работы, які быў яму ўсласцівы пры кіраўніцтве Міністэрвам адукацыі, - быць адкрытым і публічным. Пра гэта ён заявіў сёння журналістам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Ігар Карпенка адзначыў, што з выбарчым працэсам знаёмы не па чутках: у 2006, 2010, 2015 гадах яму ўжо прыходзілася прымаць актыўны ўдзел у рознай якасці ў выбарчых кампаніях. Напрыклад, ён узначальваў Мінскую гарадскую выбарчую камісію.
У якасці кіраўніка ЦВК Ігару Карпенку належыць арганізаваць маштабную выбарчую кампанію - рэферэндум па папраўках у Канстытуцыю. "Неабходна будзе арганізаваць работу по заканадаўчым замацаванні тых навацый, якія з’явяцца. Напрыклад, старшыня ЦВК можа па-іншаму выбірацца. Будуць, магчыма, іншыя змены, якія патрабуюць сур’ёзнай дапрацоўкі, у тым ліку з тэрыторыямі, усімі зацікаўленымі структурамі ўлады, каб наладзіць выбарчую сістэму належным чынам", - сказаў ён. Гэту дзейнасць ён лічыць адказнай і сур’ёзнай, таму будзе знаходзіцца ў кантакце з Лідзіяй Ярмошынай, якая ўзначальвала ЦВК на працягу доўгача часу.
Разам з новым старшынёй Карпенкам назначаны і члены ЦВК Беларусі.
Источник: https://grodroo.by