РУС БЕЛ ENG 中文

Фотавыстава “Розныя = роўныя” адкрылася ў культурным цэнтры “Фестывальны” ў Гродне

06.12.2021

 

 
 
 На здымках хлопчыкі і дзяўчынкі з інваліднасцю з усіх раёнаў Гродзенскай вобласці, якія дабіліся значных поспехаў у спорце, мастацтве, музыцы, дэкаратыўна-прыкладной творчасці. 
 
 Кожны з іх атрымаў не адну ўзнагароду на прэстыжных рэспубліканскіх, абласных і раённых спаборніцтвах альбо падчас удзелу ў самых розных конкурсах. Усе дзеці вельмі таленавітыя, адораныя. Застаецца толькі сказаць дзякуй бацькам і педагогам за тое, што падтрымліваюць іх захапленні, дапамагаюць развівацца і верыць у свае сілы.
 
Акрамя фотавыставы, арганізаванай да Міжнароднага дня інвалідаў Гродзенскім абласным цэнтрам карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, зняты таксама сацыяльныя ролікі пра дзяцей, якія можна паглядзець на сайце абласнога ЦКРНіР.