РУС БЕЛ ENG 中文

Свята беларускай культуры “Пазнай Беларусь”

26.10.2021

 

    У сярэдняй школе № 32 г. Гродна вучняў вучаць захоўваць беларускую культуру і шанаваць родную мову. Стала ўжо добрай
традыцыяй штогод увосень ладзіць у школе свята беларускай культуры. Так, 23 кастрычніка 2021 года адбылося свята беларускай культуры “Пазнай Беларусь”. У мерапрыемстве прынялі ўдзел вучні 5-ых класаў, а таксама іх бацькі і настаўнікі.

    Свята атрымалася вясёлым, цікавым і, безумоўна, пазнавальным. Ды і як жа інакш? Столькі цікавага можна было даведацца пра нашу родную краіну. Удзельнікі свята спрабавалі сябе ў разнастайных конкурсах і інтэрактыўных гульнях, знаёміліся з адметнасцю і непаўторнасцю Беларусі. Вучні з задавальненнем частаваліся традыцыйнымі беларускімі стравамі, якія былі за шчодрым сталом
“Кухня с матчынай душою”. На свяце гучалі мілагучныя народныя песні, яскравыя танцы і аўтэнтычныя абрады пашырылі ўяўленне
пяцікласнікаў пра побыт беларускага народа, далучылі да этнаграфічнай спадчыны Гродзеншчыны.

    Цікавае атрымалася свята! Цёплы, шчыры настрой панаваў навокал, а там, дзе цеплыня і шчырасць, заўсёды будзе радасць і добры настрой, павага да беларускіх традыцый і нацыянальнай культуры.

Фотогалерея: