Кожнае насенне ведае свой час
08.09.2021Цёплым восеньскім днём выхаванцы старшай групы разам з выхавальнікам дашкольнай адукацыі Крамплеўскай С.Л. дружна выйшлі на прагулку. Хлопчыкі і дзяўчынкі адразу звярнулі ўвагу на кветнікі, што знаходзяцца на тэрыторыі ўстановы. І сапраўды, яны вабілі сваёй яркасцю і рознакаляровасцю.
-Як смачна пахнуць кветкі!» – сказала Маргарыта.
-Ай, якія прыгожыя аксаміткі! Мы іх летам палівалі! – з радасцю і гонарам прамовіла Даша.
Святлана Леанідаўна нагадала дзецям пра страенне кветак, прапанавала ўспомніць, якія ўмовы неабходныя для росту раслін. Усе разам разглядалі кветкі, параўноўвалі па форме, колеры, вышыні. Праз павелічальнае шкло знаходзілі на пялёстках кропелькі дажджу, дробных насякомых. Ахвотна разважалі пра тое, як прыемна бачыць вынікі сваёй уласнай працы, любавацца прыгажосцю вырашчаных кветак.
Выхавальнік дашкольнай адукацыі нагадала, што ўвосень кветкі сканчаюць сваё цвіценне і ў іх пачынае спець насенне. Распавяла, што збіраць насенне неабходна ў сухое надвор'е, браць толькі паспелае, не змешваць насенне розных кветак. Патлумачыла сэнс прыказкі «Кожнае насенне ведае свой час». Усе прышлі да высновы, што час збору насення настаў!
Закіпела дружная праца! Дзяўчынкі прыняліся збіраць насенне аксамітак, хлопчыкі – агератума. Эмоцыі перапаўнялі дзяцей ад даверанай ім важнай справы! Дзеці марылі аб тым, што вясной яны зноў пасадзяць кветкі на клумбах, зноў будуць даглядаць іх і радавацца цвіценню!
Такім чынам, за час прагулкі нашы выхаванцы і веды замацавалі, і папрацавалі, і станоўчыя эмоцыі атрымалі. Акрамя таго, хочацца спадзявацца, што пасільная праца на свежым паветры захавае і ўмацуе здароўе дзяцей!
Намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці
ДУА “Яслі-сад № 1 г. п. Карэлічы” Наталія СКОК
Имточник: