У сакавіку-жніўні 2021 года прайшоў рэспубліканскі творчы конкурс юных чытальнікаў “Жывая класіка”
02.09.2021
Дастойна выступілі ў фінале рэспубліканскага творчага конкурсу юных чытальнікаў
“Жывая класіка”
З мэтай павышэння цікавасці дзяцей і падлеткаў да чытання, развіцця і захавання высокіх маральных каштоўнасцяў і ідэалаў беларускага грамадства ў сакавіку-жніўні 2021 года прайшоў рэспубліканскі творчы конкурс юных чытальнікаў “Жывая класіка”.
Напярэдадні Дня беларускага пісьменства, што пройдзе сёлета ў г.Копылі 4-5 верасня, падведзены вынікі заключнага этапу конкурсу. Вучаніца дзяржаўнай установы адукацыі "Сярэдняя школа № 9 г.Слоніма" Русак Лізавета прадстаўляла Гродзеншчыну ў фінале, па выніках узнагароджана дыпломамі ІІ ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь і Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь і каштоўнымі падарункамі.
На конкурсе Лізавета прадэкламавала верш Уладзіміра Караткевіча "Беларуская песня". Перамога стала магчымай дзякуючы сумеснай руплівай працы вучаніцы і яе настаўніцы – Кемяжук Людмілы Валянцінаўны.
Шчыра віншуем пераможцаў з дастойнай узнагародай!