РУС БЕЛ ENG 中文

Варэнне есці кожны дзень нам ні кропелькі не лень!

16.07.2021

Цудоўная забава, прысвечаная штогадоваму фестывалю варэння, прайшла ў дзіцячым садку г.п.Мір. Сапраўды, хто ж не любіць гэты ласунак з духмяных ягад і садавіны! Вядома ж, дзіцячае свята не абыйшлося без вясёлых гасцей - галоўнага спецыяліста па вырабу варэння казачнай Машы і самага вядома ласуна ў росквіце сіл Карлсана. Карлсан і Маша падрыхтавалі для дзяцей шмат конкурсаў і гульняў. Маляты удзельнічалі ў танцавальнай размінцы “Вітамінкі з галінкі”, адгадвалі загадкі пра ягады і садавіну, гулялі ў гульні “Збяры ураджай на варэнне”, “Ягада-садавіна-агародніна”, “З якога куста ягадка”, “Раз, два, тры, сваю ягадку бяры!”, праходзілі эстафеты з перашкодамі “Маленькія кухары: варым суп і кампот”, “Па лясныя ягадкі”, малявалі калектыўныя малюнкі “Гасцінцы да гарбаты”. Цікава прайшла “Ягадна-фруктовае дэфіле-прэзентацыя” – кожны выхаванец атрымаў какошнік з выявай ягады ці садавіны, якую павінен быў прэзентаваць, склаўшы праз яе невілікі аповед. Разам з Машай пад вясёлую песню з любімага мультфільма дзеці ў вялікім рондалі варылі варэнне, якое пад чарадзейныя словы Карлсана пераўтварылася ў шмат разнастайных слоічкаў з салодкім пачастункам. Вельмі спадабалася выхаванцам дэгустацыя розных відаў варэння. Дзеці і
самі пачаставаліся, і Мядзведзю ў лес праз Машу перадалі! І канечне, у Дзень варэння на падвячорак дзяцей чакалі румяныя бліны
з варэннем на розны густ!

Святлана Петрыман,
намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці
ДУА “Яслі-сад г.п.Мір”
Карэліцкага р-на, Гродзенскай вобл.

Фотогалерея: