РУС БЕЛ ENG 中文

ЛЕТА – ВЫДАТНЫ ЧАС ГОДА ДЛЯ ПРАВЯДЗЕННЯ ВОЛЬНАГА ЧАСУ

15.07.2021

 

Лета – выдатны час года для правядзення вольнага часу, для адпачынку, гартавання і аздараўлення дзяцей. Самае галоўнае каб было весела, каб было цікава, каб было шмат сюрпрызаў.

 

У ДУА "Яслі-сад № 4 г.Скідзеля" зладзілі дзецям свята з рознымі гульнямі і эстафетамі з вадой, вясёлымі песнямі, танцавальным флэшмобам, нечаканым госцем. У вольным часе прынялі ўдзел дзеці ўсіх груп. Чаму ўсе групы разам? Мы лічым, што гэта вельмі важны момант у сацыялізацыі дзяцей, у развіцці камунікатыўных якасцяў, у стварэнні аднаго вялікага дзіцсадкоўскага калектыву, сям'і, дзе малодшыя вучацца ў старэйшых, пераймаючы ім, а старэйшыя клапоцяцца пра малых.

 

Адным з напрамкаў адукацыйнага працэсу ўстановы дашкольнай адукацыі з'яўляецца выхаванне бяспечных паводзін дашкольнікаў на

 вуліцы. У ДУА "Яслі-сад аграгарадка Азёры" з мэтай замацавання ў выхаванцаў правілаў   дарожнага руху арганізавана музычная забава. Выхаванцы падчас гульняў, эстафет,   выканання заданняў прадэманстравалі свае веды правілаў дарожнага руху і дарожных   знакаў, змаглі паспрабаваць сябе ў ролі кіроўцаў і пешаходаў. Забава прайшла весела і   цікава, выхаванцы замацавалі правілы дарожнага руху і зноў запрасілі міліцыянера ў   госці.

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Источник https://grodroo.by