Дзень памяці…
24.06.2021Учреждение образования «Поречская государственная санаторная
школа-интернат Гродненского района»
"Яны планавалі пайсці вучыцца, ажаніцца з той дзяўчынай са двара, нарадзіць дзяцей, але іх мары забрала фашысцкая чума…22 чэрвеня 1941 года прагучалі першыя выбухі. Пачалася крывавая завіруха, якая за чатыры гады пахавала ў зямлі незлічоную колькасць жыццяў. Яшчэ ўчарашнія бесклапотныя падлеткі былі вымушаны ўзяць зброю, забыцца на спакой і бяспечнасць. Некаторым мінула толькі 16 год, а яны ўжо мужна глядзелі смерці ў вочы, не пужаліся куль і гранатаў. Дзякуючы ім нам сення свеціць ласкавае сонца, а не агні пажарышчаў; мы ходзім па ласкавай траве, а не калючым дроце; побач ёсць маці і бацька, і не трэба шукаць імены на шматлікіх могілках.
І вось сёння, 22 чэрвеня 2021 года, мы скланілі свае галовы перад Брацкай магілай і помнікам воінам-вызваліцелям в.Парэчча ў гады Вялікай Айчыннай вайны, ушанавалі памяць хвілінай маўчання. Светлыя вочы глядзелі ў блакітнае неба…80 гадоў таму падобныя падлеткі таксама ў яго глядзелі, але яно было асмужана попелам і дымам.
З вуснаў дзяўчат ліліся словы, ад якіх перахапляў дух, голас дрыжаў ад шчымлівасці:
Той дзень не забыць нам ніколі!
Гэта пляма на нашай Зямлі…
Ён прасякнуты сумам і болем…
Дзень жахлівы – пачатак вайны…
А ад выканання песні “А закаты алые” нават у самых трывалых хлопцаў з’явіліся слёзы на вачах. Кожны адчуў той боль, які перажылі маладыя хлопцы, ідучы на вайну. І зноў гледзячы на на неба, здавалася, што яны там, на гэтых аблачынках, якія павольна плывуць, набылі страчаны пакой і больш не маюць ніякіх клапот, а ласкава пазіраюць на тых, дзеля каго кідаліся грудзьмі на міны.
У лагер “Навука” усе ішлі моўчкі. Кожны знайшоў нагоду паразважаць, абмеркаваць тыя далёкія падзеі. Яно і добра, бо сённяшнія дні дэманструюць, што чалавецтва не вывучыла той урок, які прыпаднёс яму лёс. Мы забываемся, што жыццё – гэта найдаражэйшая каштоўнасць на зямлі. І застаецца толькі спадзявацца, што дзеці будуць глядзець толькі светлае блакітнае неба, а не на асмужанае попелам і дымам…"