Мероприятия МЧС в детских лагерях
16.06.2021
Каб летнія школьныя канікулы і сёлета прайшлі без надзвычайных сітуацый, дарослыя павінны пастарацца. Напрыклад, выратавальнікі Прынёмання распрацавалі план прафілактычна-забаўляльных мерапрыемстваў. З адмысловай праграмай яны да канца лета будуць наведваць лагеры і базы адпачынку. Акрамя гэтага, дзяцей запросяць на экскурсіі ў профільныя музеі і пажарныя часці для знаёмства з гісторыяй службы МНС, цікавымі прафесійнымі фактамі і буднямі выратавальнікаў.
источник: http://www.tvgrodno.by