РУС БЕЛ ENG 中文

Рэспубліканскі конкурс этнаграфічных музеяў

07.06.2021

 

Установы адукацыі Гродзенскай вобласці прынялі ўдзел у  рэспубліканскім конкурсе этнаграфічных музеяў (экспазіцый), які праходзіў у рамках рэспубліканскай акцыі «Я гэты край Радзімаю заву» з мэтай фарміравання ў навучэнскай моладзі грамадзянска-патрыятычных пачуццяў, духоўна-маральнай і эстэтычнай культуры.

У намінацыі «Лепшы этнаграфічны музей (экспазіцыя)» удзельнікі конкурсу прадставілі справаздачу аб выніках дзейнасці ва ўстановах адукацыі этнаграфічных музеяў (экспазіцый) за перыяд 2019–2020 гадоў. Дыпломамі I ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь узнагароджаны ДУА «Навучальна-педагагічны комплекс Забалацкія яслі-сад – сярэдняя школа» Воранаўскага раёна і ДУА «Вучэбна-педагагічны комплекс Корнадзьскі дзіцячы сад – базавая школа» Свіслацкага раёна. Дыпломам II ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь узнагароджаны ДУА «Новадзявяткавіцкая сярэдняя школа Слонімскага раёна». Дыпломам III ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь узнагароджаны ДУА «Сярэдняя школа № 1 г.п. Рось» Ваўкавыскага раёна.

У намінацыі «У аб’ектыве – музейная старонка» навучэнцы падрыхтавалі інфармацыйна-рэкламныя выданні ў выглядзе даведнікаў, каталогаў, флаераў і відэаролікі аб музеі. Дыпломам II ступені Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь узнагароджаны ДУА «Вучэбна-педагагічны комплекс Корнадзьскі дзіцячы сад – базавая школа» Свіслацкага раѐна і ДУА «Гімназія № 7 г. Гродна».

Дыпломамі Установы адукацыі «Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства» узнагароджаны ДУА «Лойкаўская сярэдняя школа» Гродзенскага раёна,  ДУА «Свіслацкая сярэдняя школа» Гродзенскага раёна, ДУА «Квасоўская сярэдняя школа» Гродзенскага раёна, ДУА «Новадзявяткавіцкая сярэдняя школа Слонімскага раёна».