РУС БЕЛ ENG 中文

Сонейка і дзеці- лепшае, што ёсць на свеце!

02.06.2021

 

Пад такім дэвізам у дашкольным цэнтры развіцця дзіцяці г.п.Карэлічы 1 чэрвеня прайшло свята , прысвечанае Міжнароднаму дню абароны дзяцей. Раніцай пад першымі летнімі промнямі сонейка на стадыёне сабраліся выхаванцы сярэдніх і старэйшых груп .

У госці да дзяцей завітала Нехварэйка, ролю якой выконвала кіраўнік фізічнага выхавання Радецкая І.М.. Яна павіншавала ўсіх прысутных са святам , пажадала моцнага здароўя і запрасіла  на спаборніцтвы. Першая эстафета “Сонейка на далоні” напоўніла  свята яркімі эмоцыямі і  ўражаннямі,  прыдала   сустрэчы яскравасць і ўрачыстасць .

Эстафеты  сярод выхаванцаў старэйшых груп “ Вясёлыя мячыкі” , “Збяры сунічкі”,“ Прайдзі і не закрані” , “З купінкі на купінку”, “Данясі і перадай” чаргаваліся з песнямі і танцамі , што падрыхтавала з дзецьмі музычны кіраўнік Жукоўская А.І.. Асабліва спадабалася ўдзельнікам агульная музычная  гульня “ Будзем разам”. І здавалася, што агульны круг, які зрабілі дзеці для танца, гэта і ёсць сонейка, а кожная ўсмешка – яго праменчыкі. На працягу ўсяго свята ў дзяцей быў добры настрой, яны былі актыўнымі і зацікаўленнымі удзельнікамі ўсіх дзеянняў. Напрыканцы выхаванцы старэйшых груп прачыталі вершы пра дзяцінства, мір і сяброўства, усе разам праспявалі песню “Хай заўжды будзе сонца”.

Свята закончылі фотаздымкамі кожнай групы “ Сонейка і мы”. Выхавацелі дашкольнай адукацыі  адправілі гэтыя фотаздымкі па вайберу бацькам і павіншавалі са святам.

Хочацца пажадаць усім дзецям сонечнага настрою, цяпла , пяшчоты і радасці кожны дзень! Бо сонейка і дзеці- лепшае , што ёсць на свеце.

 Ірына Мікалаеўна Арцюх,

выхавацель  дашкольнай адукацыі дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці г.п.Карэлічы

Фотогалерея:

поделиться в: