РУС БЕЛ ENG 中文

Музычнае свята «Сонечнае лета»

01.06.2021

 

Падарыць дзецям радасць і пазітыўныя эмоцыі - адна з галоўных задач мерапрыемстваў, якія праводзяцца ў ДУА «Яслі - сад № 1 г. п. Карэлічы» і  прымеркаваныя да Дня абароны дзяцей і пачатку лета.

Лето- дзіўны час года, калі дзеці могуць удосталь весяліцца, гуляць на свежым паветры, бегаць і скакаць. Таму педагагічныя работнікі ўстановы стараюцца арганізаваць жыццё выхаванцаў так, каб кожны дзень прыносіў ім нешта дзіўнае, быў эмацыйна насычаным і напоўнены пазнавальным зместам, каб успаміны аб летнім знаходжанні ў дзіцячым садзе доўга выклікалі станоўчыя эмоцыі і ў дзяцей, і ў дарослых.

Музычнае свята «Сонечнае лета», які падрыхтавалі з выхаванцамі сярэдніх груп музычны кіраўнік Мялешка В.Б. , выхавальнікі дашкольнай адукацыі Мялешка І.М. (у ролі Сонейка) і Каспяровіч Т.У., апынуўся вясёлым, яркім, незабыўным.

На тэрыторыі ўстановы з самай раніцы гучалі вясёлыя песні. Тэматычныя веранды і гульнявая пляцоўка ўпрыгожаны рознакаляровымі кветкамі і шарамі. Усюды панавала атмасфера свята.

Галоўным госцем было Сонейка. На працягу ўсяго свята Сонейка гуляла з дзецьмі ў рухавыя гульні і эстафеты. Усе разам спявалі, скакалі, лавілі мыльныя бурбалкі,  танцавалі, вадзілі карагод, ахвотна чыталі вершы, адгадвалі загадкі.

Няхай Сонейка  сагрэе ўсіх сваім цяплом!Няхай нашы дзеці радуюцца і радуюць дарослых сваім моцным здароўем, добрым настроем, малымі і вялікімі поспехамі!

Намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці

ДУА «Яслі - сад № 1 г. п. Карэлічы» Наталія Скок

Фотогалерея: