II Рэспубліканскі фестываль-конкурс праектаў навучэнцаў “Нашчадкі традыцый”
25.05.2021
У адпаведнасці з планам работы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь на 2021 год з мэтай патрыятычнага і духоўна-маральнага выхавання навучэнцаў праз іх далучэнне да каштоўнасцей беларускай культурнай спадчыны, вывучэння рэгіянальных народных традыцый і развіцця дзіцячай творчасці ў галіне беларускага народнага мастацтва з мая 2021 года па красавік 2022 года праводзіцца II Рэспубліканскі фестываль-конкурс праектаў навучэнцаў “Нашчадкі традыцый” (далей – Конкурс).
Конкурс праводзіцца Нацыянальным цэнтрам мастацкай творчасці дзяцей і моладзі ў рамках рэалізацыі рэспубліканскага культурна-адукацыйнага праекта «Беларускае народнае мастацтва і дзеці».
Задачы:
- павышэнне матывацыі да даследчай дзейнасці і развіццё пазнавальнай актыўнасці навучэнцаў;
- падтрымка і развіццё творчай ініцыятывы па выкарыстанні і распаўсюджванні мастацкіх традыцый рэгіёна;
- развіццё практычных навыкаў і творчых здольнасцей навучэнцаў сродкамі беларускай народнай творчасці;
- выхаванне павагі да народнай культуры, пашырэнне ведаў, удасканаленне этнакультурных і даследчых кампетэнцый, майстэрства па выкананні і прэзентацыі мастацкіх твораў;
- садзейнічанне сацыялізацыі асобы ва ўмовах сучаснага грамадства з улікам выхаваўча-адукацыйнага патэнцыялу беларускай народнай спадчыны.
Намінацыі Конкурсу:
- Народная дэкаратыўна-прыкладная творчасць: традыцыі і сучаснасць
Прадстаўляюцца праекты ў галіне народнай дэкаратыўна-прыкладной творчасці (мастацкі роспіс, мастацкі тэкстыль, кераміка, мастацкая апрацоўка саломкі, выцінанка і інш.), якія накіраваны на даследаванне, захаванне, мастацкую рэканструкцыю элементаў традыцыйнай культуры і творчае пераасэнсаванне беларускай народнай спадчыны ў сучасных умовах.
- Фальклорная творчасць: традыцыі і сучаснасць
Прадстаўляюцца праекты ў галіне фальклорнай творчасці (музычнай, харэаграфічнай, гульнёвай, абрадавай і інш.), якія накіраваны на даследаванне, захаванне, мастацкую рэканструкцыю элементаў традыцыйнай культуры і творчае пераасэнсаванне беларускай народнай спадчыны ў сучасных умовах.
- Народная творчасць: традыцыі і сучаснасць
Прадстаўляюцца інтэграваныя праекты ў галіне народнай творчасці (дэкаратыўна-прыкладной, фальклорнай, тэатральнай і інш.), якія накіраваны на даследаванне, захаванне, мастацкую рэканструкцыю элементаў традыцыйнай культуры і творчае пераасэнсаванне беларускай народнай спадчыны ў сучасных умовах.
Запрашаем да ўдзелу у Конкурсе навучэнцаў – аўтараў індывідуальных, калектыўных праектаў – устаноў дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі і ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, педагагічных работнікаў, якія ажыццяўляюць падтрымку праектнай дзейнасці і яе метадычнае суправаджэнне.
Каардынатары: аддзел навукова-метадычнага і псіхолага-педагагічнага суправаджэння дадатковай адукацыі, тэл. 8 017 379 56 61
источник: https://method.nchtdm.by