Вучымся размаўляць правільна
04.05.2021
Вольга Мікалаеўна Калала,
настаўнік-дэфектолаг дашкольнага цэнтра развіцця дзіцяці г.п. Карэлічы
"Адукацыйны працэс ў спецыяльнай групе для дзецей з цяжкімі парушэннямі мовы (ад 4 да 5 гадоў) носіць карэкцыйную накіраванасць і арганізуецца з улікам структуры парушэнняў, узроста выхаванцаў і асаблівасцей беларускай мовы. Для педагогаў групы галоўная задача - фарміраванне правільнай мовы дзяцей як сродка зносін.
Для дасягнення поспеху ў такой групе неабходна стварыць спрыяльныя умовы для правядзення карэкцыйнай работы. Дзеці хочуць гуляць! Таму у сваёй практычнай дзейнасці ажыццяўляю работу па выпраўленню гукавымаўлення праз дыдактычныя гульні, якія падбіраю да кожнай лексічнай тэмы тыдня. Так, напрыклад, па тэме “Транспарт” падрыхтавала для індывідуальных і падгрупавых заняткаў такія гульні, як “Вясёлы цягнічок”, “Палічы машыны”, “Хто сядзіць у машыне?”(з ліхтарыкам), “Што вязе самалёт?”, “Гукавыя дарожкі з каменчыкамі Марблс”. Гэтыя гульні накіраваны на замацаванне правільнага вымаўлення гукаў, развіццё умення вызначаць наяўнасць гукаў у словах, удасканальванне умення будаваць сказы па малюнках, замацоўванне умення дапасоўваць назоўнік да лічэбніка і павелічэнне аб’ёму маўленчага матэрыялу.
На кожную лексічную тэму ў групе падабраны картатэкі фізкультхвілінак, пальчыкавай гімнастыкі, гімнастыкі для вачэй, якія выкарыстоўваюцца мной і педагогамі групы на працягу тыдня.
У рамках вывучэння кожнай тэмы вызначаю слоўнікавы мінімум з улікам моўных магчымасцей дзяцей, які дзецям неабходна ведаць і умець практычна ўжываць. Моўная практыка замацоўваецца выхавацелямі дашкольнай адукацыі ў нерэгламентаванай дзейнасці.
Для гэтага малюнкі з выявамі па лексічнай тэме вывешваюцца на стэнд “Вучым словы”, на дзверках шафаў у раздявалках і элементы дэкору сцен у групе. Выхавацелямі дашкольнай адукацыі слоўнікавы мінімум замацоўваецца на працягу дня ў розныя рэжымныя моманты.
Практыка паказвае, што сумесная праца педагогаў групы па адной лексічнай тэме тыдня вырашае адразу некалькі карэкцыйных задач: аўтаматызацыя і дыферэнцыяцыя гукаў, работа над граматычным складам мовы, развіццём звязнага маўлення, трэніроўка слыхавай і зрокавай памяці. Усё гэта выклікае у дзяцей станоўчыя эмоцыі, якія актывізуюць адукацыйную дзейнасць, дапамагаюць узбудзіць цікавасць да заняткаў і дапамагаюць дзецям навучыцца размаўляць правільна".