Традыцыйна ўдзел у ім прымаюць вучні 5-11 класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі нашай вобласці.

Малая радзіма вядомых беларускіх і польскіх грамадскіх дзеячаў Элізы Ажэшкі, Станіслава Манюшкі, юбілейныя даты з дня нараджэння паэта Адама Міцкевіча, 500-годдзе славянскага кнігадрукавання − за шматгадовую гісторыю існавання тэматыка конкурсу была самая разнастайная. Традыцыйна ўдзел у ім прымаюць вучні 5-11 класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі нашай вобласці. У гэтым годзе ахвочых паспрабаваць свае сілы ў веданні польскай арфаграфіі аказалася нямала − паказаць найлепшы вынік намагаліся больш за сорак удзельнікаў з 11 раёнаў Гродзеншчыны. Пераможцаў вызначалі ў трох узроставых катэгорыях.
 
IMG_2508.JPGIMG_2527.JPGIMG_2530.JPG
 
Па словах намесніка дырэктара па вучэбнай рабоце СШ №36 г. Гродна Галіны Кухарчык, для ўдзелу ў абласным этапе конкурсу была сфарміравана каманда з ліку пераможцаў раённага этапу па адным удзельніку ад кожнай узроставай группы. Асобнымі камандамі выступалі вучні сярэдніх школ №36 горада Гродна і №8 горада Ваўкавыска, у якіх навучанне вядзецца на польскай мове. Гонар гэтых устаноў адукацыі адстойвалі па тры ўдзельнікі ад кожнай узроставай группы. Конкурс паміж імі праводзіўся асобна ад удзельнікаў з іншых раёнаў.

IMG_2541.JPG
− На раённым этапе хлопцам і дзяўчатам неабходна было напісаць дыктоўку і выканаць пісьмовае тэставае заданне. Апошняе чакала і на абласным этапе, дзе ўдзельнікам прапанавалі таксама паразважаць аб будучым, прафесіі, якой хацелася б прысвяціць сваё жыццё, а думкі занатаваць, − расказвае Галіна Кухарчык. − Тэматыка заданняў была накіравана на фарміраванне ў дзяцей павагі да беларускай і сусветнай культурнай спадчыны.
 
IMG_4393.JPGIMG_4298.JPG

Сёння заслужаныя ўзнагароды знайшлі сваіх адрасатаў. Віншуючы пераможцаў з высокімі вынікамі, начальнік галоўнага ўпраўлення адукацыі аблвыканкама Руслан Абрамчык адзначыў, што конкурс знаўцаў польскай арфаграфіі дапаўняе конкурс чытачоў польскай паэзіі. З кожным годам ён пашырае свае межы, дазваляе выяўляць таленавітых вучняў, абуджаць у іх зацікаўленасць да вывучэння польскай мовы.

IMG_4313.JPG
− Кожная мова, якую мы вывучаем, адчыняе невялічкія дзверцы ў свет ведаў. Ці гэта мова далёкіх народаў, ці гэта мова нацыянальных мяншынстваў неважліва, бо кожная з іх без выключэння дазваляе нам зазірнуць у гісторыю таго ці іншага народа, таксама зразумець, што мелі на ўвазе, напрыклад, нашы знакамітыя мастакі слова, паэты. Вялікае шчасце чытаць геніяў сусветнай літаратуры на мове аўтара. Такая магчымасць ёсць далёка не ў кожнага, але вы яе маеце, − сказаў, звяртаючыся да прысутных Руслан Абрамчык, дадаўшы, што мова − гэта багацце, якое кожны з нас носіць з сабою, і пры дапамозе якога мы разуеем сябе, навакольны свет.
 
IMG_4411.JPGIMG_4330.JPG

Акцэнт на тым, што валоданне замежнай мовай, веданне культуры суседняга народа робіць нас не проста адукаванымі людзьмі, але і духоўна багатымі, зрабіў і старшыня грамадскага аб'яднання “Саюз палякаў на Беларусі” Аляксандр Сонгін. Удзельнікам конкурсу ён падзякаваў за шчырасць падчас выканання аднаго з прапанаваных заданняў.

IMG_4315.JPG
− Разам з намі вы падзяліліся сваімі марамі і захапленнямі, планамі на будучыню, паказалі цудоўныя вынікі ў веданні польскай мовы як адной з нашых славянскіх моў, − сказаў ён, віншуючы пераможцаў з абласнога цэнтра і Гродзенскага раёна.
 
У ліку тых, хто сёння з вялікім задавальненнем прымаў узнагароды, была і васьмікласніца СШ №36 г. Гродна Віялета Шчарбакова. У дзяўчыны − дыплом II ступені. Такому дасягненню яна, безумоўна, рада, але разам з тым прызнаецца:

IMG_2502.JPG
− Хацелася б усё ж такі ўсіх супернікаў пакінуць пазаду. Другое месца ўжо не першы раз застаецца за мною. Ёсць стымул працаваць далей, прыкладаць усе намаганні дзеля дасягнення самага высокага выніку, − гаворыць Віялета, зазначаючы, што ўдзел у падобных мерапрыемствах яна прымае з вялікай ахвотай. І зазвычай усё атрымліваецца. Як прыклад − перамога на абласным конкурсе чытачоў польскай паэзіі. − Спадзяюся, што атрыманыя мною веды спатрэбяцца і ў прафесійным будучым, бо мару стать перакладчыкам. 
 
IMG_4393.JPG

Дарэчы, арганізатарамі конкурсу выступілі галоўнае ўпраўленне адукацыі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта і грамадскае аб’яднанне “Саюз палякаў на Беларусі”. Усе пераможцы былі ўзнагароджаны дыпломамі і памятнымі падарункамі.
 
IMG_4446.JPG
 
дипломом I степени:
Анжелика Панцевич, учащаяся V класса ГУО «Средняя школа № 36 г. Гродно с польским языком обучения»;
Ангелина Носаль, учащаяся VI класса ГУО «Вороновская средняя школа»;
Каролина Захар, учащаяся IX класса ГУО «Средняя школа № 36 г. Гродно с польским языком обучения»;
Артём Шимелевич, учащийся IX класса ГУО «Дотишская средняя школа» Вороновского района;
Станислав Попко, учащийся X класса ГУО «Средняя школа № 36 г. Гродно с польским языком обучения»;
Ольга Романчук, учащаяся XI класса ГУО «Средняя школа № 36 г. Гродно с польским языком обучения»;
Дмитрий Селило, учащийся XI класса ГУО «Средняя школа № 23 г. Гродно»;
дипломом II степени:
Каролина Банцер, учащаяся V класса ГУО «Средняя школа № 36 г. Гродно с польским языком обучения»;
Максим Урбан, учащийся V класса ГУО «Правомостовская средняя школа» Мостовского района;
Александра Савчиц, учащаяся VI класса ГУО «Средняя школа № 36 г. Гродно с польским языком обучения»;
Фелиция Можейко, учащаяся VI класса ГУО «Поречская средняя школа» Гродненского района;
Виолетта Щербакова, учащаяся VIII класса ГУО «Средняя школа № 36 г. Гродно с польским языком обучения»;
Глеб Вангул, учащийся VIII класса ГУО «Средняя школа № 5 г. Мосты»;
Полина Калач, учащаяся IX класса ГУО «Средняя школа № 36 г. Гродно с польским языком обучения»;
Владислав Лисовский, учащийся IX класса ГУО «Сопоцкинская средняя школа» Гродненского района;
Полина Кунцевич, учащаяся XI класса ГУО «Сопоцкинская средняя школа» Гродненского района;
Каролина Маковецкая, учащаяся XI класса ГУО «Средняя школа № 8 г. Волковыска с польским языком обучения»;
Майя Жвирбля, учащаяся XI класса ГУО «Средняя школа № 5 г. Мосты»;
дипломом III степени:
Эмилия Шулейко, учащаяся V класса ГУО «Средняя школа № 11 имени генерала армии А. И. Антонова г. Гродно»;
Марк Маковецкий, учащийся V класса ГУО «Средняя школа № 8 г. Волковыска с польским языком обучения»;
Эмилия Кирилло, учащаяся VI класса ГУО «Средняя школа № 8 г. Волковыска с польским языком обучения»;
Анна Якубчик, учащаяся VI класса ГУО «Средняя школа № 8 г. Волковыска с польским языком обучения»;
Виолетта Шулейко, учащаяся VIII класса ГУО «Средняя школа № 11 имени генерала армии А. И. Антонова г. Гродно»;
Ксения Ивашко, учащаяся VIII класса ГУО «Средняя школа № 8 г. Волковыска с польским языком обучения»;
Ольга Коленко, учащаяся VIII класса ГУО «Средняя школа № 8 г. Волковыска с польским языком обучения»;
Екатерина Султанова, учащаяся IX класса ГУО «Средняя школа № 8 г. Волковыска с польским языком обучения»;
Мария Хука, учащаяся IX класса, обучающаяся ГУО «Новогрудский районный центр творчества детей и молодежи»;
Арина Милько, учащаяся X класса ГУО «Средняя школа № 36 г. Гродно с польским языком обучения»;
Елена Улога, учащаяся X класса, обучающаяся ГУО «Новогрудский районный центр творчества детей и молодежи»;
Маргарита Градовская, учащаяся XI класса ГУО «Радунская средняя школа» Вороновского района.
Победителям конкурса общественным объединением «Союз поляков на Беларуси» вручены памятные призы.
Конкурсанты, успешно выполнившие задания орфографического теста, награждены дипломами участника.
 
источник: рэдакцыя газеты «Гродзенская праўда»