РУС БЕЛ ENG 中文

Тыдзень роднай мовы

22.02.2021

 

На працягу тыдня з 15 па 19 лютага ў дашкольным цэнтры развіцця дзіцяці г.п. Карэлічы   праходзіў тыдзень роднай мовы. У кожнай групе з выхаванцамі праводзіліся тэматычныя заняткі і мерапрыемствы. Кожны дзень быў не падобны на іншыя.    Выхаванцы  падарожнічалі «Па старонках роднай мовы» з дапамогай розных відаў дзіцячай дзейнасці. Яны  наведалі выставу партрэтаў беларускіх пісьменнікаў і паэтаў,  якія пісалі творы для дзяцей, актыўна гулялі ў беларускія гульні, спявалі песні і калыханкі, драматызавалі беларускія народныя казкі, малявалі любімых казачных герояў.

         У апошні дзень тэматычнай нядзелі выхаванцы сярэдніх і старэйшых груп прынялі ўдзел у забаве “Пагуляем з родным словам”. Праз розныя віды дзіцячага фальклору:  вершаванага, празаічнага, гульнявога, музычнага – яны мелі магчымасць убачыць прыгажосць і багацце моўнай спадчыны беларускага народу. Бацькі выхаванцаў  прынялі актыўны ўдзел у выставе малюнкаў “Па старонках беларусіх народных казак”.

         Несумненна, гэты тыдзень запомніцца нашым дзецям і іх бацькам надоўга.  І,    можа быць, родная беларуская мова будзе значна часцей гучаць не толькі ў дзіцячым садзе, але і ў хатах выхаванцаў.

 

Фотогалерея:

поделиться в: