РУС БЕЛ ENG 中文

Пішыце па-беларуску. Усеагульную дыктоўку на роднай мове напішуць на Гродзеншчыне 19 лютага

17.02.2021

 

Пішыце па-беларуску. Усеагульную дыктоўку на роднай мове напішуць на Гродзеншчыне 19 лютага

Цікавы праект да Міжнароднага дня роднай мовы ў Год народнага адзінства стартуе на Гродзеншчыне. Усім жадаючым прапануюць разам напісаць дыктоўку па-беларуску. Зрабіць гэта можна будзе ў  школах, ВНУ, бібліятэках, грамадскіх аб'яднаннях. Далучыцца да праекта можна з 19 па 22 лютага. Дыктоўку будуць пісаць і актывісты БРСМ.

– Наша мэта – павысіць імкненне да вывучэння роднай мовы. Выхаванне грамадзянскай самаідэнтыфікацыі, прыналежнасці да свайго народа – тое, што неабходна культываваць у падрастаючага пакалення, – адзначыла першы сакратар Гродзенскага АК ГА «БРСМ» Ганна Сарасек.

 

Той, хто напіша дыктоўку пісьменней за ўсіх, атрымае прыз ад саюзу моладзі.

 

источник: рэдакцыя газеты «Гродзенская праўда»

поделиться в: