РУС БЕЛ ENG 中文

Вывучаем прыроду гуляючы

05.02.2021

 

Маленькае дзіця спазнае свет з адкрытай душой і сэрцам. І тое, як дзіця будзе ставіцца да гэтага свету, ці  навучыцца быць руплівым гаспадаром, тым, хто любіць і разумее прыроду, ўспрымае сябе як частку адной экалагічнай сістэмы, шмат у чым залежыць ад дарослых, якія ўдзельнічаюць у яго выхаванні.

Сфарміраваць сістэму ведаў пра прыроду, навучыць дзяцей разумець навакольны свет дапамагаюць экалагічныя гульні. Гуляючы, дзіця вучыцца ўсталёўваць існуючыя ў прыродзе ўзаемасувязі паміж аб’ектамі і з’явамі, навакольным асяроддзем і асаблівасцямі харчавання, паводзінаў і звычак жывёл у экасістэме, прыстасаваннем раслін і жывёл да ўмоў пэўнага асяроддзя, паслядоўнай зменай сезонаў і адпаведнымі ім зменамі ў жывой і нежывой прыродзе.

“Хто чым сілкуецца”, “Чые сляды”, “Вяршкі-карэньчыкі”, “Харчовыя ланцужкі”, “Прыродныя сезоны”, “Чый домік”, “Экалагічны кубік”, “Прыгоды кропелькі”, “Цуда-дрэва”, “Сад і агарод”, “Яйка з сюрпрызам”, “Экалагічная вандроўка”, “Сартаванне смецця”, комплексы экалагічных гульняў “Экаэрудіт”, “Экамікст” і інш. Мноства самых разнастайных дыдактычных гульняў экалагічнага кірунку распрацавана і зроблена сіламі выхавальнікаў дашкольнай адукацыі ў гэтым навучальным годзе. У рамках правядзення ярмаркі педагагічных ідэй па рэалізацыі адукацыйнага праекту «Зялёныя школы» педагогі прадэманстравалі сапраўдную фантазію, творчасць і крэатыў у вырабе экалагічных гульняў. Цяпер у гэтыя гульні нашыя выхаванцы заўсёды гуляюць з захапленнем і цікавасцю. А гуляючы, вывучаюць прыроду і набываюць новыя веды.

Святлана ПЕТРЫМАН, намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці ясляў-сада г. п. Мір Карэліцкага раёна

Фотогалерея:

поделиться в: