РУС БЕЛ ENG 中文

Як у санаторным садзіку № 2 Ліды ствараюць прастору здароўя

13.08.2026

 

У санаторным дзіцячым садзе № 2 Ліды створаны ўсе ўмовы для рэалізацыі здароўезберагальных тэхналогій. Падрабязнасці — у матэрыяле карэспандэнта “Настаўніцкай газеты”.

Сад сустракае прыгожымі клумбамі, сюжэтнымі кампазіцыімі з квектак, дагледжанай тэрыторыяй з сучасным гульнявым абсталяваннем. Прыярытэт гэтай дашкольнай установы — фарміраваць у выхаванцаў здаровыя звычкі і павышаць імунітэт дзяцей. Педагогі на чале з загадчыцай Алесяй Вакула ўмела гарманізавалі адукацыйна-выхаваўчы пра­цэс з лячэбна-прафілактычнай работай.

— У нашай установе кожны дзень прадуманы так, каб дзіця расло дужае і менш хварэла. Абавязковымі з’яўляюцца прагулкі на свежым паветры, фізкультхвілінкі, дыхальная гімнастыка. Такі рытм дапамагае нервовай сістэме справіцца з нагрузкамі, — адзначае Алеся Тадэвушаўна.

Рацыён у санаторным са­дзе — гэта не проста смачная і карысная ежа, а прадуманая падтрымка арганізма, якая ўключае пяціразовае харчаванне, С-вітамінізацыю страў (у меню да­баўляюць адпаведныя прадукты ці дабаўкі з вітамінам С). Калі ў дзіцяці ёсць асаблівас­ці стрававання, для яго арганізоў­ваюць дыетычнае харчаванне. У міжсезонне гатуюць травяныя настоі, малочныя кактэйлі для прафілактыкі прастудных захворванняў, летам дзеці п’юць кіслародныя кактэйлі.

У паўсядзённае жыццё кожнага выхаванца сада арганічна ўбудавана ранішняя гімнастыка, рухавыя гульні, хадзьба басанож, па масажных дарожках і сцежках здароўя.

DSC_1816
DSC_1754
DSC_1842
DSC_1686
ДОП_Детсад_DSC_1666
DSC_1716
DSC_1878
 
 
DSC_1816
DSC_1754
DSC_1842
DSC_1686
ДОП_Детсад_DSC_1666
DSC_1716
DSC_1878
 

На занятках па фізічнай культуры вялікая ўвага ўдзяляецца фарміраванню правільнай паставы і развіццю каардынацыі.

Паветраныя ванны, гульні з вадой, абціранне і абліванне халаднаватай вадой, паласканне горла з марской соллю — працэдуры, мэта якіх — паступовая і беражлівая трэніроўка ахоўных сіл арганізма. У санаторным садзе ёсць фізіякабінет і кабінет масажу.

Па назначэнні доктара дзецям робяць інгаляцыі і іншыя працэдуры. Курсы масажу дапамагаюць зняць напружанне, палепшыць кровазварот і падтрымаць імунітэт. Два разы на тыдзень у садзе праводзіцца агляд урачом-педыятрам.

Псіхалагічны камфорт — не менш важная частка аздараўлення. У групах створана добразычлівая абстаноўка, выкарыстоўваюцца элементы псіхагімнастыкі, музычнай тэрапіі і арт-тэрапіі. Зніжэнне стрэсу дапамагае дзецям радзей хварэць і хутчэй аднаўляцца.

— Работа санаторнага сада не заканчваецца за варотамі ўстановы. Цесна ўзаема­дзейнічаем з бацькамі, даём ім рэкамендацыі па рэжыме харчавання і загартоўцы дома. Кансультацыі з урачом і псіхолагам дапамагаюць сям’і падтрымліваць дасягнутыя вынікі, — падкрэслівае загадчыца дашкольнай установы Алеся Вакула.

Источник: https://nastgaz.by

поделиться в: