Маленькія верцялішкаўцы далучыліся да таямніцаў беларускага ткацтва ў музеі «Васілёк»
13.03.2026
Выхаванцы ДзУА "ДЦРДз агр. Верцялішкі", наведалі музей "Васілёк". У ходзе экскурсіі пазнаёміліся з беларускім народным ткацтвам, якое перадавалася з пакалення ў пакаленне, дзе беларускія жанчыны стваралі адзенне і бытавыя тканіны з лёну і воўны.
Менавіта беларуская жанчына, як раней, так і зараз, выступае сімвалам сілы, мудрасці, захавання сямейнага ачага і народных традыцый, з'яўляючыся асновай жыцця і маральным арыенцірам. Яна ўвасабляе стойкасць, каханне і клопат, перадаючы з пакалення ў пакаленне культурную спадчыну. Вобраз аб'ядноўвае рысы захавальніцы традыцый, прафесіянала і маці.
«Ткацтва - гэта не проста рамяство, гэта мастацтва, дзе кожны рух рук стварае чараўнiцтва.
Мы вучым нашых выхаванцаў шанаваць традыцыi, ствараць сваiмi рукамi i разумець, на колькi важная праца i творчасць для захавання культуры".
Источник: https://proregion24.by
