РУС БЕЛ ENG 中文

Натхненне ў кожным слове. Дзень роднай мовы адзначылі ў Навагрудскім дзяржаўным каледжы тэхналогій і бяспекі

20.02.2026
 
21 лютага ва ўсім свеце эгідай ЮНЕСКА адзначаецца Дзень роднай мовы. Галоўная мэта свята – падтрыманне нацыянальных моў і культур, захаванне адметнасці i самабытнасці, забеспячэнне права кожнага грамадзяніна карыстацца роднай мовай і стварэнне ўмоў для гэтага з боку дзяржаўных органаў улады. А для нас, беларусаў, гэта яшчэ і дзень, калі варта падцвердзіць вядомае: чытаць, пісаць і думаць па-беларуску здольны кожны. Бо мова – гэта тое, што нас аб’ядноўвае і робіць унікальнымі. Напярэдадні гэтага значнага дня ў Навагрудскім дзяржаўным каледжы тэхналогій і бяспекі прайшло паэтычнае мерапрыемства пад назвай «Родная мова – крыніца натхнення».
д1.jpg
Студэнты сабраліся разам, каб яшчэ раз дакрануцца да невычэрпнай крыніцы беларускага слова. З вялікім захапленнем і выразнасцю ўдзельнікі чыталі вершы класікаў і сучасных беларускіх паэтаў. У праграму таксама былі ўключаны фальклорныя жамчужыны: прымаўкі, прыказкі і загадкі, якія вучні з задавальненнем адгадвалі і тлумачылі.
д3.jpgд5.jpg
Асаблівую цікавасць выклікала знаёмства з рэдкімі і вобразнымі беларускімі словамі, якія як найлепш адлюстроўваюць прыгажосць, мілагучнасць і ўнікальнасць роднай мовы. Мерапрыемства атрымалася яркім і шчырым, яно яшчэ раз даказала, што цікавасць да сваіх вытокаў жыве і натхняе маладое пакаленне.
д7.jpg
У беларускіх пісьменнікаў ёсць шмат шчырых, пранізлівых радкоў пра родную мову. Чытаць іх варта і 21 лютага, і ў любы іншы дзень года. Не толькі чытаць, але вучыць родныя словы, спрабаваць размаўляць па-беларуску, карыстацца сваёй мовай ў штодзённым жыцці. Каб не знікла яна, а квітнела, узбагачала кожнага з нас, яднала нацыю, мацавала Беларусь і рабіла беларусаў адметнымі сярод іншых народаў свету.
photo_2023-02-21_08-22-31.jpg
поделиться в: