РУС БЕЛ ENG 中文

Летапіс гераічных падзей у мініяцюры стварылі навучэнцы Свіслацкай сярэдняй школы

15.10.2025

 

Юныя таленты ўстановы адукацыі занялі 2-­е месца ў абласным конкурсе дыярам, прысвечаным 80­-годдзю Перамогі.

Ключавую ролю ў праекце адыгралі настаўнік працоўнага навучання Дзмітрый Мікалаевіч Сях і настаўніца гісторыі Зінаіда Іванаўна Жукоўская. Іх глыбокія веды, педагагічны талент і ўменне натхніць вучняў дазволілі ўвасобіць у жыццё такую маштабную і значную ідэю.

Пад кіраўніцтвам педагогаў школьнікі не проста збіралі мадэлі, а паглыбляліся ў атмасферу суровых гадоў, вывучалі факты, аналізавалі ход баявых дзеянняў, каб максімальна дакладна ўзнавіць адзін з ключавых момантаў мінулага роднай зямлі.

 Мы хацелі паказаць, якой цаной дасталася Перамога. Вучні з вялікім энтузіязмам працавалі над праектам, уклалі ў яго часцінку сваёй душы, — расказвае Дзмітрый Мікалаевіч.

Дыярама “Вызваленне вёскі Свіслач” — вынік карпатлівай працы, творчага пошуку і каманднага адзінства. Кожны элемент, кожная фігурка, кожная дэталь старанна прадуманы і выкананы з любоўю да гісторыі. Навучэнцы здолелі пера­даць напружанне бою, гераізм салдат, радасць вызвалення і боль страт.

Удзел у падобных конкурсах дае магчымасць школьнікам не толькі паглыбіць веды па гісторыі, але і развіць творчыя здольнасці, навучыцца працаваць у камандзе, адчуць адказнасць за вынік. Дыярама стала яскравым прыкладам таго, як праз мастацтва можна гаварыць пра вялікія подзвігі і перадаваць эстафету памяці будучым пакаленням.

Источник: https://nastgaz.by

поделиться в: