РУС БЕЛ ENG 中文

В Озёрковской школе Мостовского района торжественно открыли агрогруппу

08.10.2025

 

В Озёрковской школе Мостовского района торжественно открыли агрогруппу

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

Сёння вучні старэйшых классаў імкнуцца своечасова вызначыцца з будучай прафесіяй. Таму ў школах адкрываюцца профільныя групы, каб дапамагчы выпускнікам азнаёміцца з асаблівасцямі абранай спецыяльнасці, выдатна падрыхтавацца да ўступных іспытаў і прайсці першую практыку ў мясцовым сельскагаспадарчым прадпрыемстве.

Трэба адзначыць, што ў Азёркаўскай школе аграрныя группы існуюць з 2022 года і карыстаюцца попытам у вучняў і бацькоў. Напрыклад, 75% выпускнікоў мінулага навучальнага года паступілі на аграрныя спецыяльнасці, з іх палова ва УА “Гродзенскі аграрны ўніверсітэт”.

Сярод пачэсных гасцей падчас адкрыцця прысутнічалі дэкан факультэта даўніверсітэцкай падрыхтоўкі, дацэнт, кандыдат сельскагаспадарчых навук Віктар Паплеўка, першы намеснік старшыні райвыканкама – начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Раман Рублік, галоўны спецыяліст упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання Наталля Каўшовік, метадыст раённага вучэбна-метадычнага кабінета Надзея Венская, дырэктар КСУП “Азяранскі” Станіслаў Зянкевіч і яго намеснік Людміла Васілеўская, старшыня Курылавіцкага сельсавета Сяргей Каспяровіч.

– Агульная праца па падрыхтоўцы выпускнікоў да ўдалага старту ў прафесію, да якой далучыліся бацькі, кіраўніцтва раёна і мясцовай гаспадаркі, дае плён: нашы вучні з’яўляюцца канкурэнтаздольнымі на рынку абітурыентаў. Аб гэтым сведчаць лічбы паступлення мінулага года,  – падкрэсліла дырэктар школы Валянціна Мармыш. – Спадзяёмся, што мы дапамаглі выбраць не толькі спецыяльнасць, але і стаць шчаслівымі ад адчування сваёй  значнасці і магчымасці рэалізацыі сваіх здольнасцей.

На галоўнай сцэне школы вучні 10-га класа ўрачыста прайшлі  цырымонію пасвячэння ў агарарыі, прынялі клятву і паабяцалі годна прадоўжыць справу сваіх бацькоў, хто сёння працуе ў сельскай гаспадарцы і гарантуе кожнаму наяўнасць прадуктаў харчавання. Адметныя значкі і пасведчанні ім уручылі пачэсныя госці.

Павіншаваў вучняў і іх бацькоў Раман Рублік:

  •  Сёння вы зрабілі значны крок да сваёй прафесійнай будучыні. Быць аграрыямі пачэсна, бо менавіта яны ствараюць аснову эканомікі і харчовай бяспекі краіны. Гэта іх клапатлівыя рукі вырошчваюць зерне, даглядаюць жывёлу, каб у кожнага на стале былі хлеб, мяса і малако. Сельская гаспадарка на сучасным этапе вельмі адрозніваецца ад той, што была раней. У нас энерганасычаная тэхніка, прадукцыйныя комплексы, кампьютарныя тэхналогіі, дроны… Таму кожны з вас можа знайсці спецыяльнасць па душы. Акрамя гэтага, менавіта тут для вас адкрываюцца кар’ерныя перспектывы – стаць галоўным аграномам ці нават дырэктарам гаспадаркі, магчыма, і старшынёй якога-небудзь раёна. Таму вучыцеся, вяртайцеся на малую радзіму і дасягайце поспеху ў прафесіі.

Аб перавагах навучання ў аграрных групах расказаў Віктар Паплеўка. Таксама ён прапанаваў вучням удзельнічаць ва ўніверсітэцкіх алімпіядах, якія даюць магчымасць датэрмінова стаць студэнтамі альбо атрымаць мэтавую заяўку. Ён прывёз і падарункі вучням – кнігі, якія стануць асновай для атрымання неабходных ведаў.

Асабліва кранальна прагучалі словы класнага кіраўніка Таццяны Галавач, якая параіла імкнуцца да ведаў, развіваць свае здольнасці, пакараць аграрныя гарызонты:

  •  Памятайце, што любы поспех пачынаецца з маленькага кроку да мары, а вы гэты крок ужо зрабілі. Вяртайцеся на малую радзіму не проста спецыялістамі, а граматнымі працаўнікамі, якія будуць зберагаць і памнажаць багацце роднага краю і Беларусі.

Напрыканцы вучні скарысталіся магчымасцю задаць асабістыя пытанні Раману Рубліку і Віктару Паплеўка.

Источник: https://mosty-zara.by

поделиться в: