Андрэй Іванец: «Настаўнік — духоўная сіла грамадства, носьбіт традыцый і ідэй прагрэсу»
03.10.2025Міністр адукацыі Рэспублікі Беларусь Андрэй Іванец сардэчна павіншаваў педагогаў з Днём настаўніка.
Паважаныя педагогі! Дарагія сябры!
Сардэчна віншую вас з прафесійным святам — Днём настаўніка!
Дзякуй вам за самаадданую працу, мудрасць, цярпенне і клопат пра кожнага вучня. Дзякуючы вашаму прафесійнаму майстэрству, душэўнай шчодрасці і веры ў магчымасці кожнага дзіцяці, нашы школьнікі і студэнты раскрываюць свой патэнцыял, дасягаюць поспехаў у вучобе і навуковай дзейнасці, перамагаюць на алімпіядах і конкурсах, свядома выбіраюць прафесію і шлях у жыцці.
У сучасных умовах роля педагога набывае асаблівае значэнне. Настаўнік сёння — галоўная апора сістэмы адукацыі, духоўная сіла грамадства, носьбіт традыцый і ідэй прагрэсу. Мы ганарымся вашай працай і ўпэўнены: разам мы працягнем умацоўваць айчынную школу, робячы яе сучаснай, справядлівай і арыентаванай на кожнага вучня.
Ад усёй душы дзякую вам за адданасць прафесіі, за вашу нястомную працу на карысць беларускай адукацыі і навукі.
Жадаю вам моцнага здароўя, душэўнага цяпла, творчага натхнення, удзячных вучняў. Няхай побач будуць любоў, падтрымка блізкіх і ўпэўненасць у мірным і светлым заўтра!
Са святам вас, дарагія настаўнікі! З Днём настаўніка!
Источник: https://nastgaz.by