РУС БЕЛ ENG 中文

ДА ДНЯ НАРОДНАГА АДЗІНСТВА

16.09.2025



Супрацоўнікі Гродзенскага абласнога інстытута развіцця адукацыі, слухачы павышэння кваліфікацыі, прадстаўнікі грамадскіх аб’яднанняў далучыліся да святкавання Дня народнага адзінства напісаннем рэспубліканскага дыктанту.

Такая патрыятычная акцыя ладзіцца ў нашай краіне чацвёрты раз і аб’ядноўвае ўсіх, хто захапляецца родным словам. Галоўная мэта акцыі – нагадаць аб глыбінным сэнсе Дня народнага адзінства, умацаваць пачуццё агульнасці, гонару за Беларусь і яе гісторыю. Тэкст дыктанта прысвечаны знакавым падзеям, якія спрыялі аб’яднанню краіны, гістарычнай праўдзе і памяці пакаленняў.

Тэкст для самаправеркі будзе апублікаваны на афіцыйных рэсурсах.

Удзельнікі ўспомнілі беларускі правапіс, усе прысутныя паспяхова справіліся з напісаннем, а таксама выказалі шчырыя словы ўдзячнасці арганізатарам мерапрыемства.

Источник: https://groiro.by

поделиться в: