РУС БЕЛ ENG 中文

Дыплом I ступені – за эстэтыку тэрыторыі ў Дзятлаўскага раённага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі

09.09.2025

 

 
Дыплом I ступені – за эстэтыку тэрыторыі

Рашэннем Гродзенскага абласнога інстытута развіцця адукацыі Дзятлаўскі раённы цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі заняў першае месца ў абласным этапе рэспубліканскага агляду-конкурсу, прысвечанага Году добраўпарадкавання. Конкурс праводзіўся з 2 ліпеня па 25 жніўня.

Мэтай мерапрыемства з’яўлялася стымуляванне ініцыятыў у сферы добраўпарадкавання і азелянення тэрыторый адукацыйных установаў, стварэнне спрыяльных і бяспечных умоў для навучання і выхавання, а таксама павышэнне эстэтычнай прывабнасці ўстановаў адукацыі.

Дзятлаўскі раённы ЦКРНіР быў адзначаны дыпломам I ступені ў намінацыі “Эстэтыка тэрыторыі ўстановы адукацыі”. Перамога з’яўляецца прызнаннем паспяховай работы калектыву ўстановы па стварэнні камфортнай і эстэтычна прывабнай прасторы для дзяцей з асаблівымі адукацыйнымі патрэбамі.

Значная ўвага была нададзена арганізацыі бяспечнага і даступнага асяроддзя, а таксама выкарыстанню элементаў ландшафтнага дызайну, якія спрыяюць сэнсарнаму развіццю і эмацыйнаму дабрабыту навучэнцаў.

Дасягненне стала вынікам сумесных намаганняў педагогаў, спецыялістаў і адміністрацыі ЦКРНіР, накіраваных на стварэнне аптымальных умоў для развіцця кожнага дзіцяці і фарміравання пазітыўнага іміджу ўстановы ў рэгіёне.

Источник: https://diatlovonews.by

поделиться в: