У гімназістаў “сярэбраная” і “бронзавая” абласныя перамогі
20.05.2025
Падведзены вынікі ХХV алімпіяды Школы дакладных навук па матэматыцы сярод навучэнцаў 4-9 класаў Гродзенскай вобласці.
Узнагароджанне прайшло на базе ГрДУ імя Я. Купалы.

Дыпломамі за ІІ і ІІІ месцы адзначаны адпаведна навучэнец 6 класа гімназіі № 1 горада Дзятлава Міхаіл Свіб і сямікласнік Канстанцін Ёда (настаўніца хлопчыкаў Ганна Урбановіч).
Пахвальныя лісты алімпіяды атрымалі шасцікласнікі Андрэй Жыбко, Ціхан Статкевіч, Мікіта Бяляк.
Источник: https://diatlovonews.by