РУС БЕЛ ENG 中文

Нам даверана памяць. Гучыць “Кацюша” і кружыць пераможны вальс

08.05.2025
Нам даверана памяць. Гучыць “Кацюша” і кружыць пераможны вальс

На Дзятлаўшчыне да 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне ва ўстановах дашкольнай адукацыі прадаўжаюцца мерапрыемствы выхаваўча-патрыятычнага праекта Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь, які рэалізуецца пры падтрымцы Міністэрства адукацыі, “Пісьмо пра Беларусь” і раённага педагагічнага праекта “Аб Перамозе ведаюць малышы. Святочны баль 45-га года”.

Педагогі, дзеці і бацькі расказваюць аб героях-земляках і членах сваіх сем’яў, якія набліжалі перамогу, дэманструюць тэматычныя  тэатралізаваныя пастаноўкі, спяваюць песні, чытаюць вершы, прэзентуюць выставы работ “Мая Беларусь! Я табой ганаруся”, удзельнічаюць у інтэрактыўных пляцоўках, сустракаюць гасцей.

На гэты раз у Новаяльнянскі дзіцячы сад наведаліся пракурор Дзятлаўскага раёна Віталій Юрго, начальнік аддзела адукацыі райвыканкама Марына Лашкоўская, метадыст раённага метадычнага кабінета Кацярына Гайдук, настаяцель храма Нараджэння Прасвятой Багародзіцы протаіерэй Валерый Мануйла.

Гасцей сустракалі пад мелодыі Новаяльнянскага духавога аркестра, а адметнасцю мерапрыемства стала работа прафарыентацыйнай пляцоўкі, якую для выхаванцаў сада і навучэнцаў мясцовай школы арганізавалі ваеннаслужачыя вайсковай часці 75158 горада Навагрудка.

Сустрэчы таксама адбыліся ў Казлоўшчынскім дзіцячым садзе, дзіцячым садзе № 1 горада Дзятлава, Круцілавіцкай сярэдняй школе.

Источник: https://diatlovonews.by

поделиться в: