РУС БЕЛ ENG 中文

Гімназісты Астраўца паўдзельнічалі ў абласным злёце юных міратворцаў Гродзеншчыны

06.05.2025
 

У канцы красавіка на базе гродзенскай школы №15 імя Карбышава адбыўся абласны злёт юных міратворцаў, у межах якога падвялі вынікі абласнога этапу рэспубліканскага конкурсу “Лепшы міратворчы праект Школ міру” на тэму “80 мірных гадоў”.

Удзел у праекце прынялі і астравецкія гімназісты. Ннагадаем, установа носіць ганаровае званне Школа міру.

– Атрады-ўдзельнікі – а гэта 9 каманд з вобласці – прадставілі візітныя карткі па гісторыі роднага горада, а таксама відэаролікі “80 мірных гадоў”, прысвечаныя захаванню гістарычнай памяці і міратворчым ініцыятывам установы,  расказала дырэктар гімназіі №1 Жанна Янцэвіч.

Праграма была насычанай: юныя міратворцы прынялі ўдзел у мітынгу каля мемарыяла воінам Беларускай пагранічнай заставы ў Гродне, дзе ўшанавалі памяць герояў хвілінай маўчання і ўсклалі кветкі да помніка героям-пагранічнікам. Хвалюючым момантам злёту стала пасадка алеі бэзу на тэрыторыі гродзенскай школы.

Старшыня праўлення Гродзенскага абласнога аддзялення ГА “Беларускі фонд міру” Іван Калбаска адзначыў высокі ўзровень падрыхтоўкі і выступлення вучняў гімназіі. Па выніках абласнога этапу астраўчане атрымалі дыплом за “Лепшы міратворчы праект Школ міру” і сертыфікат на 500 рублёў.

Источник: https://www.ostrovets.by

поделиться в: