РУС БЕЛ ENG 中文

Нам даверана памяць. Маленькіх жыхароў раёна закружыў пераможны вальс

06.05.2025
Нам даверана памяць. Маленькіх жыхароў раёна закружыў пераможны вальс

5 мая на Дзятлаўшчыне дадзены старт раённаму педагагічнаму праекту да 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне “Аб Перамозе ведаюць малышы. Святочны баль 45-га года”.

Як расказала метадыст раённага метадычнага кабінета Кацярына Гайдук, гэта адукацыйная ініцыятыва прадоўжыцца да 8 мая. Мерапрыемства дапамагае аб’яднаць педагогаў установаў дашкольнай адукацыі раёна, выхаванцаў і іх бацькоў, каб разам ушанаваць памяць герояў, выказаць ім удзячнасць за мірнае неба над галавой і перамогу, якая дасталася нашым продкам дарагой цаной, выхоўваць у дзяцей памяць аб гераічным мінулым беларускага народа і тых, хто адстаяў для нас свабоду.

Раённы праект адкрылі педагогі Хвінявіцкай сярэдняй школы, выхаванцы і навучэнцы гэтай установы, іх бацькі. Яны падрыхтавалі творчыя нумары, прэзентацыі, аповеды аб подзвігах землякоў, малюнкі і вырабы на ваенную тэматыку, а таксама выпечку з цеста – пернікі ў форме зорак і галубоў, якія сімвалізуюць подзвіг і мір.

Яркім прыкладам патрыятычнага выхавання падрастаючага пакалення стаў святочны канцэрт. Нягледзячы на юны ўзрост, дзеці пранікнёна чыталі вершы пра вайну і мірны май, спявалі песні, прысвечаныя подзвігу савецкага народа. Кульмінацыйным момантам урачыстасці стаў пераможны вальс у выкананні выхаванцаў і навучэнцаў.

Мерапрыемства пакінула глыбокі след у сэрцах усіх прысутных і стала важным напамінам аб каштоўнасці міру і неабходнасці захоўваць памяць аб героях Вялікай Айчыннай вайны.

Источник: https://diatlovonews.by

поделиться в: