РУС БЕЛ ENG 中文

У Ваўкавыскім каледжы 17 красавіка адбылася навукова-практычная канферэнцыя навучэнцаў “Свет даследчых ідэй – 2025” з міжнародным удзелам, прысвечаная Году добраўпарадкавання

18.04.2025
У Ваўкавыскім каледжы 17 красавіка адбылася навукова-практычная канферэнцыя навучэнцаў “Свет даследчых ідэй – 2025” з міжнародным удзелам, прысвечаная Году добраўпарадкавання
 

Арганізатар мерапрыемства, кіраўнік навуковага аб’яднання навучэнцаў “Эйдас”, выкладчык Кацярына Віктараўна Тапчылка, прадставіла статыстычныя дадзеныя канферэнцыі: “Сёлетняе, шостае па ліку  мерапрыемства, стала самым масавым. Яно сабрала 157 навучэнцаў з 10 каледжаў Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі і 6 школ Ваўкавыскага раёна. Яны прадставілі 143 даследаванні, якія ўвайшлі ў зборнік матэрыялаў канферэнцыі”.

Традыцыйны гібрыдны фармат мерапрыемства дазволіў удзельнікам прадставіць  работы ў вочным, завочным і дыстанцыйным фарматах. Маладых даследчыкі пад кіраўніцтвам вопытных педагогаў падрыхтавалі грунтоўныя, сучасныя, практыка-арыентаваныя, інтэлектуальныя работы, у якіх даследуюцца пытанні арганізацыі адукацыйнага працэсу ў дзіцячым садзе і пачатковай школе, захавання беларускіх традыцый, экалагічнай і інклюзіўнай культуры, культуры харчавання, выкарыстання штучнага інтэлекту, турыстычнай спадчыны Беларусі, памяці пра Вялікую Айчынную вайну, уплыву фізічных і хімічных рэчываў на арганізм чалавека, а таксама лінгвістычныя і метадычныя аспекты вывучэння замежных моў.

Конкурсны характар канферэнцыі стварыў атмасферу азартнага спаборніцтва, а кампетэнтнае журы з ліку навучэнцаў і выкладчыкаў узнагародзіла ўдзельнікаў дыпломамі, а ўсе навуковыя кіраўнікі атрымалі падзякі ад арганізатараў. Намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Марына Іосіфаўна Зянько адзначыла: “Канферэнцыя дала мажлівасць маладым даследчыкам прадэманстраваць сваёй плён працы, шчырую зацікаўленасць сучаснай моладзі ў навуковай справе, а таксама у Год добраўпарадкавання прадставіць свае праекты, прапановы, парады па ўдасканаленні дабрабыту нашага краю і такім чынам зрабіць свет вакол нас лепшым”.

Источник: https://volkovysknews.by

поделиться в: