РУС БЕЛ ENG 中文

“Аб Радзіме любімай вершамі гаворым!”

17.04.2025

Раённы агляд-конкурс пад такой назвай прайшоў на Дзятлаўшчыне да 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне. Літаратурныя спаборніцтвы ладзіліся сярод выхаванцаў сярэдняга і старэйшага дашкольнага ўзросту.

– У раёне стала традыцыяй праводзіць мерапрыемствы па фарміраванні ў дзяцей гэтай катэгорыі патрыятычных пачуццяў сродкамі мастацкага слова, – расказала метадыст Дзятлаўскага раённага вучэбна-метадычнага кабінета Кацярына Гайдук. – Тэмы штогод мяняюцца, але нязменным застаецца галоўная ўмова: маленькія канкурсанты чытаюць творы пра Радзіму, пераможны май. Упэўнена, што ў нашых сілах зрабіць так, каб подзвігі прадзедаў будучыя пакаленні памяталі і шанавалі.

 

ПОДРОБНЕЕ...

Источник: https://roodyatlovo.by

поделиться в: