29 сакавіка ў Ваўкавыскім каледжы прайшоў Дзень адчыненых дзярэй. Гэта адно з фундаментальных мерапрыемстваў для каледжа і выдатная магчымасць для абітурыентаў
31.03.2025Традыцыйна перад патэнцыйнымі абітурыентамі і іх законнымі прадстаўнікамі выступілі дырэктар каледжа Галіна Сяргееўна Зялік і адказны сакратар прыёмнай камісіі Алена Станіславаўна Бернат. Яны распавялі пра спецыяльнасці, па якіх ажыццяўляецца падрыхтоўка ў каледжы, асаблівасці ўступнай кампаніі 2025 года, прафесійную падрыхтоўку будучых спецыялістаў, арганізацыю адукацыйнага працэсу, супрацоўніцтва з арганізацыямі-заказчыкамі кадраў, магчымасці для практычнай падрыхтоўкі, перспектывы далейшага працаўладкавання і атрымання адукацыі пасля заканчэння каледжа, адказалі на пытанні гасцей.
Источник: https://volkovysknews.by
Арганізатар мерапрыемства, намеснік дырэктара па вытворчым навучанні, Вольга Пятроўна Таратута, адзначыла : “У гэты дзень каледж ператварыўся ў інтэрактыўную пляцоўку, дзе ўсе прысутныя мелі мажлівасць даведацца падрабязней пра спецыяльнасці каледжа, паўдзельнічаць у майстар-класах, квэстах, інтэлектуальных віктарынах, прэзентацыях, набыць кандытарскія вырабы і прадметы дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, зробленыя навучэнцамі”.
Спецыяльнасці “Дашкольная адукацыя”, “Пачатковая адукацыя” і “Педагагічнае суправаджэнне” былі прадстаўлены на сумеснай пляцоўцы, дзе быў арганізаваны інтэрактыўны калейдаскоп спецыяльнасцей. Для абітурыентаў спецыяльнасці “Дызайн (графічны)” праводзіўся конкурс па выяўленчым мастацтве, арганізавана выстава работ будучых дызайнераў. Выкладчыкі і навучэнцы спецыяльнасці “Навучанне замежнай мове” правялі для абітурыентаў прэс-канферэнцыю. Спецыяльнасць “Арганізацыя турыстычных паслуг” прапанавала сваім гасцям падарожжа ў прафесію “Гарызонты турызму”. Арганізатары прэзентацыі спецыяльнасці “Абслуговая праца і выяўленчая творчасць” прадэманстравалі сваім наведвальнікам уласныя мадэлі адзення і навучылі працаваць на швейных машынках.
Дзень адчыненых дзярэй – гэта аднадзённае мерапрыемства, але, безумоўна, для ўсіх жадаючых каледж заўсёды адкрыты, тут можна атрымаць грунтоўную кансультацыю і акунуцца ў непаўторную атмасферу Купалаўскага каледжа.