РУС БЕЛ ENG 中文

Дзве мовы родныя мне змалку…

05.03.2025
Дзве мовы родныя мне змалку…

У Казлоўшчынскай сярэдняй школепрайшоў Тыдзень філалогіі. Кожны новы дзень быў тэматычны і насычаны рознымі мерапрыемствамі.

Ужо зранку пад гукі народных песень дзяўчынкі Васілінкі загадвалі загадкі, прапаноўвалі “Куфэрак з пажаданнямі”, частавалі салодкімі сюрпрызамі. З першага дня можна было пазнаёміцца з выставай “Пісьменнікам-юбілярам 2025 года прысвячаецца”, а таксама зрабіць памятныя здымкі ўфотазоне.

Напрыклад, дзень “Прызнаемся слову ў любві” прайшоў пад дэвізам “Мы за тое, каб кожны беларус ведаў свае дзяржаўныя мовы”. Настаўнікі і вучні прынялі актыўны ўдзел у акцыі “Далучы далонь”.

У музеі “Скарбонка продкаў нашых” гучалі вершыбеларускіх і рускіх паэтаў-класікаў.Батл “Я ведаю!” сабраў каманды “Аз” і “Букі”, якія перакладалі словы і выразы с рускай мовы на беларускую.
У дзень “Збяры Беларусь у сваім сэрцы” вучні прынялі ўдзел у гульні-віктарыне “Пагавары са мной на роднай мове”, у час якой змаглі ўзбагаціцьсвой слоўнікавы запас, актывізаваць маўленчую дзейнасць.

Гульня “Грамматический бой” запрасіла навучэнцаў у запамінальнае падарожжа, прапанавала магчымасць паказаць сябе знаўцамі рускай мовы. Вучні даказалі, што навучанне можа быць цікавым і займальным. Конкурсы і заданні гульні дазволілі камандам паказаць свае ўменні і спрыт.

У лінгвістычным кафэ “Мова.BY” шэф-пофар прапанаваў удзельнікам меню з разнастайнымі стравамі:пакаштавацьслоўнікавую нарэзку, лексічны вінегрэт, рулет “Марфалагічная вясёлка”, зацірку “Лінгвістычны крос”, калдуны “Фразеалагічны калейдаскоп”, на дэсерт – наліснікі “Незабудка” з загадкавай начынкай.

На працягу тыдня вучні школы таксама прымалі ўдзел у разгадванні рэбусаў, конкурсе загадак,перакладчыкаў і іншых.

А яшчэ нельга было прайсці міма выставы малюнкаў, прысвечаных нашай роднай Беларусі.

Завяршыўся Тыдзень “Дзве мовы родныя мне змалку” фальклорным днём. На перапынках вучні разам з педагогамі гулялі ў народныя гульні, у “Горадзе майстроў”пашыралі веды пра традыцыйныя беларускія рамёствы. Пераможцы атрымалі сертыфікаты “Дзясятка па літаратуры”.

Источник: https://diatlovonews.by

поделиться в: