РУС БЕЛ ENG 中文

У СШ № 8 г. Ваўкавыска адбыўся школьны “Вясенні баль пад родным небам”

04.03.2025
У СШ № 8 г. Ваўкавыска адбыўся школьны “Вясенні баль  пад родным небам”
 

У прыгожа аформленую залу сярэдняй школы № 8 г. Ваўкавыска ўварвалася светлая, чароўная музыка лёгкага паланэзу. Менавіта гэтым танцам звычайна пачынаўся свецкі баль мінулых эпох. Прадчуванне прыемнага свята, падрыхтаванага вучнямі 11-х класаў разам з класнымі кіраўнікамі Верай Станіславаўнай Арлоўскай і Таццянай Анатольеўнай Майсак, прымусіла прысутных затаіць дыханне.

“Ах, гэты баль! Цудоўны баль! Гасцей мы шчыра запрашаем!” — такімі словамі, поўнымі высокіх эмоцый, пачалі “Вясенні баль пад родным небам” вядучыя мерапрыемства. І загучалі ўзнёслыя вершы, якія заварожвалі гасцей.

Гісторыя сведчыць, што традыцыйна такі неверагодна прыгожы баль адкрывалі гаспадар і гаспадыня дома. Такое права было прадастаўлена дырэктару школы Галіне Аляксандраўне Булай. Пасля цёплага прывітання яна адзначыла, што вельмі рада сустрэчы і пажадала ўсім прыемнага вечара.

изображение_viber_2025-03-04_12-48-07-932

І закружыла музыка прыгожых дам і галантных кавалераў у танцы. Паланэз, вальс, кадрыля… Такія папулярныя некалькі стагоддзяў таму і такія актуальныя сёння. І такія непаўторныя. Патрэбна было бачыць погляды партнёраў у танцы. О, гэтыя погляды, поўныя таямнічасці!

А ўсяму віной вясна. Як адзначылі вядучыя (баль адбыўся 1 сакавіка), пачне раставаць не толькі снег, але і холад у сэрцах людзей. І выказалі меркаванне, што калі на зямлі і існуе казка, то яна абавязкова здараецца вясной. Вядучыя пажадалі гасцям, якія пераступілі парог залы, адчуць сябе героямі казкі.

 

А казачным быў і сам баль. Грацыёзныя рамантычныя танцы літаральна захапілі прыгажосцю выканання. З гонарам і заміраннем сэрца глядзелі на сваіх дзяцей бацькі адзінаццацікласнікаў, настаўнікі школы, іншыя госці мерапрыемства.

Не абышлося і без песень. Гучалі “Вторая весна”, “Не даром мы зовемся белорусы”, “Любимую не отдают”. У выкананні вучняў 11 класа прагучаў пранікнёны верш Уладзіміра Караткевіча “Край мой, беларускі край!”. Гучала фартэпіянная музыка ў выкананні адзінаццацікласніцы Ангеліны Ярэміч.

Ні адзін баль не абыходзіцца без гульняў: прэферанс, фараон, штос, лато. І, вядома, фанты. Дарэчы, да гэтай гульні запрасілі ўсіх прысутных. І публіка з радасцю адгукнулася на прапанову цягнуць запіскі з заданнямі з цыліндра. Арганізатары балю прадумалі танцы і для гасцей. Арганізавалі флешмоб пад песню “Мая Беларусь” і папулярныя песні 90-х гадоў.

Мерапрыемства стала сапраўдным казачным балем, падобным да тых, якія ладзіліся ў мінулыя эпохі. Хочацца верыць, што ён абавязкова стане прыгожай традыцыяй.

изображение_viber_2025-03-04_12-47-43-687

изображение_viber_2025-03-04_12-47-45-011

 

изображение_viber_2025-03-04_12-47-51-289

изображение_viber_2025-03-04_12-47-51-823

изображение_viber_2025-03-04_12-47-53-386

 

Источник: https://volkovysknews.by

поделиться в: