Тэматычны дзень "Залацінкі роднай мовы" у ДзУА "Дзіцячы сад № 110 г. Гродна"
21.02.2025
Утульная беларуская хатка дзіцячага сада шчыра вітала свіх маленькіх гасцей. Наведваючы міні-музей, дзеці апынуліся ў сялянскай хаце. Хлопчыкі і дзяўчынкі дапамагалі Гаспадыні прыбрацца ў хаце, накрыць на стол і закалыхаць у люльцы малога. Усе гэта дапамагае замацаваць веды дзяцей аб беларускім быце.
У дзіцячым садзе аформлена тэматычная фотавыстава "Зямля пад белымі крыламі". Усе наведвальнікі выставы маглі ўбачыць фотаздымкі з маляўнічымі куточкамі Беларусі.
Да самых маленькіх выхаванцаў завітаў Дзед Барадзед, які прынёс з сабою цікавыя беларускія казкі. "Скарбонку роднай мовы" пазнавалі хлопчыкі і дзяўчынкі сярэдніх і старэйшых груп. Вершы, казкі, апавяданні, песні беларускіх аўтараў гучалі ў групах на працягу дня.
Не абышлося ў гэты дзень без беларускіх народных рухомых гульняў. Наведванне "Гульнявога падворка" падарыла задор і добры настрой на ўвесь дзень!
З мэтай папулярызацыі беларускай мовы, фарміравання пачуцця патрыятызму, грамадзянскасці, павагі да мовы як культурна-грамадскай з’явы было арганізавана напісанне Гродзенскага абласнога дыктанту "Успаміны маленства". Супрацоўнікі дзіцячага сада прынялі актыўны ўдзел у дадзеным мерапрыемстве.
Паказаць прыгажосць і багацце моўнай спадчыны беларускага народа падчас розных відаў творчасці, узнавіць назвы знаёмых з’яў, аб’ектаў і прадметаў на беларускай мове, выхоўваць пачуццё любові і зацікаўленнасці да роднага слова - гэта мэта правядзення тэматычнага дня беларускай мовы.