РУС БЕЛ ENG 中文

Прэс-тур прадстаўніцтва Выдавецкага дома "Педагагічная прэса" па ўстановах адукацыі Гродзеншчыны пачаўся ў Шчучыне

19.02.2025

Гэты прэс-тур адметны тым, што разам з журналістамі працуе дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу член Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Міхаіл Мірончык.

На базе Шчучынскага палаца дзяцей і моладзі прайшоў круглы стол с кіраўнікамі і педагогамі ўстаноў адукацыі раёна, прысвечаны абмеркаванню навел заканадаўства ў адукацыі. У цэнтры ўвагі былі пытанні падвозу вучняў, забеспячэння маладых спецыялістаў жыллём. Закраналіся пытанні штатнага раскладу невялікіх устаноў адукацыі, ліцэнзавання ўстаноў дадатковай адукацыі, а таксама праблемы змястоўнага напаўнення шматлікіх конкурсаў. Міхаіл Уладзіміравіч адзначыў важнасць сустрэч з педагагічнай грамадскасцю, бо менавіта педагогі са сваімі прапановамі аказваюць значны ўплыў на прыняцце заканатворчых праектаў.

Сярэдняя школа № 2 Шчучына імя В.Я.Пярвушына працуе ў рэчышчы развіцця ў сваіх навучэнцаў працоўных, прававых і здароўезберагальных навыкаў. Як адзначыла дырэктар навучальнай установы Жанна Гайда, усе педагагічныя рэсурсы накіраваны на выхаванне годных грамадзян сваёй краіны.

У Ражанкаўскай сярэдняй школе імя Г.К.Храптовіча актыўную работу праводзяць па павышэнні якасці адукацыі праз сацыякультурнае супрацоўніцтва. У навучальнай установе вядзецца пошукавая дзейнасць па захаванні памяці пра воінаў-інтэрнацыяналістаў. Тут функцыянуе музей "Спадчына". Акрамя таго, тут развіваюць школьную бізнес-кампанію "Сюрпрыз".

У завяршэнне работы ў Шчучынскім раёне прайшла рабочая сустрэча з начальнікам аддзела адукацыі Шчучынскага райвыканкама Паўлам Тарчынскім, дзе былі абмеркаваны пытанні далейшага ўзаемадзеяння з выданнямі Выдавецкага дома "Педагагічная прэса".

Источник: https://t.me/nastgaz

поделиться в: