У лютым Ваўкавыскі каледж адзначыць 85-гадовы юбілей. Да гэтага свята прымеркавана дэкада святочных мерапрыемстваў, якую 11 лютага распачынаюць V педагагічныя чытанні з міжнародным удзелам “Сучасная адукацыя: вопыт, праблемы, перспектывы”
12.02.202567 педагагічных работнікаў з 14 устаноў адукацыі Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі ў вочнай, завочнай, дыстанцыйнай формах прадставілі свае даследаванні па фарміраванні функцыянальнай граматнасці, развіцці і ўдасканаленні ўніверсальных і прафесійных кампетэнцый, ваенна-патрыятычным выхаванні, прымяненні сучасных адукацыйных тэхналогій, інклюзіўных практыках на розных ступенях навучання. Даклады ўдзельнікаў — інтэлектуальна насычаныя, практыка-арыентаваныя, навукова-даследчыя, вынаходніцкія — склалі зборнік па выніках работы педагагічных чытанняў.
На працягу мерапрыемства педагогі натхнёна дзяліліся метадычнымі набыткамі, абмяркоўвалі выступленні, давалі грунтоўныя парады. Добрай традыцыяй стаў удзел у педагагічных чытаннях выпускнікоў Ваўкавыскага каледжа, якія цяпер прыходзяць у колішнюю alma mater як сапраўдныя прафесіяналы сваёй справы.
Прыемна адзначаць, што многія з педагогаў з’яўляюцца пастаяннымі ўдзельнікамі чытанняў, што сведчыць пра спрыяльную атмасферу мерапрыемства для наладжвання доўгатрывалых партнёрскіх адносін. Таму хочацца, каб такі якасны ўзровень педагагічных чытанняў, канферэнцый падтрымліваўся і толькі паляпшаўся.
Источник: https://volkovysknews.by