В Кореличском райисполкоме прошло заседание Межведомственного совета по организации питания в учреждениях образования Кореличского района
07.02.2025У ім прынялі ўдзел намеснік старшыні Карэліцкага райвыканкама, старшыня міжведамаснага савета Яўген Чычкан, начальнік аддзела адукацыі Карэліцкага райвыканкама Ірына Асташэвіч, спецыялісты ДУ “Цэнтр для забеспячэння дзейнасці бюджэтных і іншых арганізацый Карэліцкага раёна” і кіраўнікі ўстаноў адукацыі раёна. Падчас працы абмеркавалі пытанні арганізацыі і забеспячэння бяспечнага, якаснага і збалансаванага харчавання навучэнцаў і дашкольнікаў ва ўстановах адукацыі.
Адкрываючы нараду, Ірына Асташэвіч адзначыла, што ў раёне выбудавана сістэма маніторынгу і кантролю арганізацыі харчавання школьнікаў, і гэта пытанне знаходзіцца на пастаянным кантролі мясцовай улады.
Па словах інжынера па арганізацыі харчавання Цэнтра для забеспячэння дзейнасці бюджэтных і іншых арганізацый Карэліцкага раёна Нэлі Стальмашкі, падчас маніторынгу, які праходзіў з 9 снежня 2024 г. па 28 студзеня 2025 г., было праверана 16 устаноў адукацыі. Яна падрабязна спынілася на выяўленых недахопах. Часцей за ўсё гэта: фармальнае вядзенне журналаў па вытворчым кантролі, не сістэматызаваны тэхналагічныя карты для прыгатаваных страў, не абноўлена маркіроўка апрацоўчага інвентара.
Падводзячы вынікі сустрэчы, Ірына Валер’еўна сказала:
– Радуе тое, што выяўленыя недахопы нязначныя. Трэба адзначыць, што меню ў школьных сталовых імкнуцца зрабіць разнастайным і карысным. Асаблівая ўвага надаецца ўмацаванню матэрыяльна-тэхнічнай базы, мадэрнізацыі і перааснашчэнню харчаблокаў устаноў адукацыі. У арганізацыі школьнага харчавання ў раёне пабудавана сістэма кантролю, якую трэба падтрымліваць на высокім узроўні. Бо менавіта ва ўстановах адукацыі дзеці атрымліваюць збалансаванае якаснае харчаванне. Таму перад кіраўнікамі школ пастаўлена задача трымаць арганізацыю харчавання на належным узроўні і пастаянным кантролі.
Яўген Чычкан сказаў, што членам камісіі неадходна звярнуць увагу на работу па супрацьдзеянні парушэнняў, бракеражных камісій, выкананне санітарна-эпідэміялагічнага заканадаўства і захаванне тэхналогіі прыгатавання страў.
Источник: https://www.polymia.by