РУС БЕЛ ENG 中文

Выхаваўча-патрыятычнае мерапрыемства «Пісьмо аб Беларусі» у дзяржаўнай установе адукацыі "Дзіцячы сад № 110 г. Гродна".

06.02.2025
Прайшло выхаваўча-патрыятычнае мерапрыемства для выхаванцаў старэйшага дашкольнага ўзросту «Пісьмо аб Беларусі» ў дзяржаўнай установе адукацыі "Дзіцячы сад № 110 г. Гродна".
Гэта сумесны праект Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь і Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, які накіраваны на пашырэнне ўяўлення дзяцей аб гістарычным мінулым нашай краіны, подзвігу беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны, замацаванні ўяўленняў аб прыродных сімвалах Беларусі, на развіццё цікавасці і павагі да дзяржаўных сімвалаў рэспублікі, выхаванне пачуцця гонару за сваю краіну. Менавіта ў гэтым узросце закладваюцца асновы светапогляду чалавека.
 
Хлопчыкі і дзяўчынкі атрымалі пісьмо ад дзяцей з іншых краін з просьбай расказаць ім пра сваю Радзіму, пра Беларусь. Каб адказ быў поўным і падрабязным, неабходна было здзейсніць займальнае падарожжа па гісторыі нашай краіны і сабраць усё самае важнае. Дзеці ўсхвалялі нашу Радзіму ў вершах, песнях, выконвалі беларускія народныя танцы. Выхаванцы разам з педагогамі напісалі душэўныя пажаданні сваім аднагодкам з іншых краін і даслалі сваё пісьмо аб Беларусі.
 
 

Мерапрыемства накiравана на фарміраванне ў маленькiх выхаванцаў устойлівай цікавасці да культуры роднай краiны, патрыятызму, пачуцця любові і прыхільнасці да своёй Радзiмы, гонару за яе.

Источник: https://udo110.oktobrgrodno.gov.by

поделиться в: