РУС БЕЛ ENG 中文

Дашкольнікі Асінаўшчызненскай пачатковай школы завіталі ў госці да Вiтамiнкi

05.02.2025

З мэтай павышэння цікавасці дзяцей да фізічнай культуры ў рознаўзроставай групе інтэграванага навучання і выхавання Асінаўшчызненскай пачатковай школы прайшоў фізкультурны вольны час «У гасцях у Вітамінкі», падчас якога дашкольнікі ўзгадалі пра карысныя якасці агародніны і садавіны, пра значэнне вітамінаў у жыцці чалавека.

 

Да хлопчыкаў і дзяўчынак завітала незвычайная госця – вясёлая Вітамінка. Яна паклікала дашкольнікаў у краіну вітамінаў. Адгадаўшы ўсе загадкі пра садавіну і агародніну, дзеці змаглі адправіцца ў падарожжа. У краіне вітамінаў іх чакалі розныя выпрабаванні.

Разам з Вітамінкай маленькія вандроўнікі прынялі ўдзел у эстафетах «Звары абед», «Каляровыя вітамінкі», «Збор яблыкаў і апельсінаў», Сонечны вітамін».

З вялікім задавальненнем дзеці ўдзельнічалі ў гульнях «Знайдзі пару», «Ядомае-неядомае», «Памідоркі і агурочкі» і іншыя.

На развітанне Вітамінка дала выхаванцам шмат парад, як захаваць і ўмацаваць сваё здароўе.

Источник: https://www.shliah.by

 

 

 

поделиться в: