РУС БЕЛ ENG 中文

Міжнародны анлайн-урок, прысвечаны зняццю блакады Ленінграда, правялі ўдзельнікі Асацыяцыі школ Расіі і Беларусі

31.01.2025

Кожны дзень аддаляе нас ад суровых ваенных падзей. Але мы, сённяшнія нашчадкі герояў Вялікай Перамогі, павінны памятаць пра подзвіг абаронцаў і не забываць вайну дзеля таго, каб яна ніколі не паўтарылася.

– У дзень 81-й гадавіны зняцця блакады Ленінграда, самай доўгай і жахлівай у сучаснай гісторыі, Асацыяцыя школ Расіі і Беларусі правяла міжнародны анлайн-урок «Быў горад-фронт, была блакада»,  расказала дырэктар гімназіі №1 Жанна Янцэвіч. – Удзельнікамі мерапрыемства сталі і вучні нашай установы.

Настаўнікі і навучэнцы ліцэя №329 г. Санкт-Пецярбурга – каардынатары мерапрыемства – расказалі аб асноўных падзеях блакады Ленінграда, аперацыях па яго вызваленні, подзвігу ленінградцаў і абаронцаў горада.

Удзельнікі анлайн-урока даведаліся цікавыя факты, падзяліліся падрабязнасцямі гісторыі блакады, якія даследавалі самастойна. Для многіх стала адкрыццём, што менавіта блакаднаму гораду кампазітар Дзмітрый Шастаковіч прысвяціў сваю знакамітую Сёмую сімфонію, якую пазней сталі называць Ленінградскай.

– Сучасным падлеткам цяжка ўявіць, як можна было зімаваць у неацяпляльных памяшканнях, спальваючы кнігі і рэчы, каб сагрэцца, – адзначыла дырэктар гімназіі. – Мы павінны памятаць пра цану, якую заплацілі за Перамогу, а нашы імкненні і ідэалы павінны быць накіраваны на захаванне міру і спакою.

Источник: https://www.ostrovets.by

поделиться в: