РУС БЕЛ ENG 中文

Алег Жытковіч стаў прызёрам экалагічнай акцыі “Сцяжынкамі Бацькаўшчыны”

31.01.2025

Астраўчанін удзельнічаў у намі­на­цыі «Гордасць зямлі беларускай». Ён вырашыў расказаць не пра распіяраныя мясціны краіны, і не пра горад энергетыкаў, дзе цяпер жыве, а пра родны куток, дзе радзіма яго маці, бабулі з дзядулем і дзе нарадзіўся і гадаваўся ён сам. 


– Гэта Вялікая Страча і яе ваколіцы, – удакладняе юнак. – Працавалі над работай усім сямействам: нешта ведаў я, але асноўную частку звестак «паставілі» бабуля з дзядулем і маці. У мультымедыйнай прэзентацыі мы расказалі пра гісторыю вёскі, раку Страчу, вадзяны млын, крыніцу і разрэз Камарышкі, урочышча Дубы.

У выніку ў Алега атрымаўся не столькі расповед, а сапраўдная рэклама сваёй малой радзімы, маўляў, прыязджайце – ёсць на што паглядзець.

Работа астраўчаніна адзначана Дыпломам 2 ступені.

 

Источник: https://www.ostrovets.by

поделиться в: