РУС БЕЛ ENG 中文

«Марафон профессий» прошёл в Спондовской школе

27.01.2025

Адну з субот у Спондаўскай школе прысвяцілі працоўнаму выхаванню і прафарыентацыі – для вучняў гэта стала добрай магчымасцю паглыбіцца ў свет прафесій.

Пра сваю работу дзецям расказвала школьны повар Аксана Дрозд.

Вучні паглядзелі, дзе і як гатуюць карысныя і смачныя стравы, што потым з’яўляюцца на іх абедзенных сталах. А таксама паўдзельнічалі ў кулінарным майстар-класе: вучыліся пячы бліны.


Акрамя таго, школьнікі даведаліся пра значэнне свежых і натуральных прадуктаў, чаму важна ўключаць у рацыён гародніну, садавіну, малочку.

 

Источник: https://www.ostrovets.by

поделиться в: