Што ўключана ў пералік дакументаў, абавязковых для вядзення ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі
28.11.2024’явіўся пералік дакументаў, абавязковых для вядзення асобнымі педагагічнымі работнікамі ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, паведамляе карэспандэнт “Настаўніцкай газеты”.
Ён размешчаны ў дадатку да пастановы Міністэрства адукацыі ад 5 лістапада 2024 года № 143 “Аб змяненні пастановы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 27 снежня 2017 года № 164”.
У пералік дакументаў, абавязковых для вядзення, уключаны для:
настаўнікаў — класны журнал, каляндарна-тэматычнае планаванне, паўрочнае планаванне (без кваліфікацыйнай катэгорыі, другая кваліфікацыйная катэгорыя), апорная схема ўрока (кваліфікацыйная катэгорыя “настаўнік-метадыст”, вышэйшая кваліфікацыйная катэгорыя, першая кваліфікацыйная катэгорыя), дзённікі навучэнцаў;
выхавальнікаў — журнал групы прадоўжанага дня ўстаноў адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі, каляндарна-тэматычнае планаванне на чвэрць;
настаўнікаў-дэфектолагаў спецыяльнага класа, класа інтэграванага навучання і выхавання — класны журнал, каляндарна-тэматычнае планаванне, паўрочнае планаванне (без кваліфікацыйнай катэгорыі, другая кваліфікацыйная катэгорыя), апорная схема ўрока (кваліфікацыйная катэгорыя “настаўнік-метадыст”, вышэйшая кваліфікацыйная катэгорыя, першая кваліфікацыйная катэгорыя), карты абследавання дзяцей, дзённікі навучэнцаў;
настаўнікаў-дэфектолагаў пункта карэкцыйна-педагагічнай дапамогі — журнал уліку абследаваных і залічаных у пункт навучэнцаў, журнал уліку праведзеных заняткаў і наведвання іх навучэнцамі, гадавое планаванне работы, план-канспект заняткаў (без кваліфікацыйнай катэгорыі, другая кваліфікацыйная катэгорыя), апорная схема ўрока (кваліфікацыйная катэгорыя “настаўнік-метадыст”, вышэйшая кваліфікацыйная катэгорыя, першая кваліфікацыйная катэгорыя), карты абследавання дзяцей, планы карэкцыйна-педагагічнай дапамогі (на кожную групу, падгрупу, індывідуальныя);
настаўнікаў, якія выконваюць функцыі класнага кіраўніка, — класны журнал, планаванне работы (на паўгоддзе), сацыяльна-педагагічная характарыстыка класа (падтрымліваецца ў актуальным стане на працягу года, карэкціруецца пры неабходнасці), асабістая картка вучня, дзённікі навучэнцаў, пратакол бацькоўскага сходу, характарыстыка навучэнца;
педагогаў-арганізатараў — планаванне работы (на паўгоддзе), справаздача аб рабоце за год;
кіраўнікоў фізічнага выхавання — план фізкультурна-аздараўленчых і спартыўна-масавых мерапрыемстваў (на паўгоддзе), план (сцэнарый) правядзення фізкультурна-аздараўленчага і спартыўна-масавага мерапрыемства;
педагогаў сацыяльных — план работы на паўгоддзе (вучэбную чвэрць), сацыяльна-педагагічная характарыстыка ўстановы адукацыі, справаздача аб рабоце за год, матэрыялы арганізацыі сацыяльна-педагагічнай падтрымкі навучэнцаў, журнал уліку кансультацый педагога сацыяльнага;
педагогаў-псіхолагаў — план работы на паўгоддзе (вучэбную чвэрць), матэрыялы па аказанні псіхалагічнай дапамогі ўдзельнікам адукацыйнага працэсу, справаздача аб рабоце за год, журнал уліку кансультацый педагога-псіхолага;
кіраўнікоў па ваенна-патрыятычным выхаванні — план работы на навучальны год, які ўключае ў якасці абавязковага кампанента аналітычную справаздачу аб дзейнасці за папярэдні год.
Источник: https://nastgaz.by