Владимир Караник поздравил кадетов с Днём знаний
02.09.2020Дзень ведаў адзначаюць сёння ў Беларусі. У Гродзенскім рэгіёне за школьныя парты селі 117 тысяч юнакоў і дзяўчат. Першы званок на ўрачыстых лінейках прагучаў і для 13-ці тысяч юных жыхароў Прынёмання. Цёплыя словы заахвочвання і пажаданні выдатнай вучобы гучалі на ўрачыстых мерапрыемствах устаноў прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай адукацыі і ў вышэйшай школе. На святочнай лінейцы з нагоды 1 верасня ў кадэцкім вучылішчы прысутнічаў старшыня Гродзенскага аблвыканкама, Уладзімір Каранік.